Перайсьці да зьместу

Нараўлянская сынагога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Нараўлянская сынагога
Нараўлянская сынагога, 1916 г.
Нараўлянская сынагога, 1916 г.
Краіна Беларусь
Места Нароўля
Канфэсія юдаізм
Нараўлянская сынагога на Вікісховішчы

Нараўлянская сынагога — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Нароўлі. Знаходзілася ў цэнтры места. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока.

Сынагога, да 1941 г.

Драўляную сынагогу ў Нароўлі збудавалі ў XVIII стагодзьдзі.

У 1930-я гады сынагогу зачынілі савецкія ўлады. Будынак сынагогі згарэў за часамі Другой сусьветнай вайны

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Мела традыцыйную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю: высокі галоўны аб’ём у атачэньні прыбудоваў пад 1-схільнымі дахамамі. З боку галоўнага фасаду прыбудовы складалі самастойную архітэктурную кампазыцыю, цэнтрам якой быў уваходны прытвор з ганкам. Абапал прытвора стаялі 2-ярусныя вежы пад высокімі 2-яруснымі дахамі. З другога яруса вежаў існаваў спэцыяльны лесьвічны закрыты ўваход на галоўную галерэю, што месьцілася ўсярэдзіне галоўнага аб’ёму[1]. Ганак прытвору меў выгляд невялічкага портыка на чатырох слупах. Слупы, парэнчы і краты вежавых галерэяў аздабляліся маляўнічай разьбой. Сьцены праразаліся здвоенымі аркавымі вокнамі, на ўзроўні першага яруса ня мелі шалёўкі, а на ўзроўні другога былі вэртыкальна ашаляванымі. Уладкаваньне галерэі дзеля жанчын і вонкавы пад’ём да яе абумовіў частковы кансольны вынас галерэі вонку з ужываньнем крывалінейнага даху-застрэшка. Гэты застрэшак пераходзіць у шырокі, аздоблены разьбой фрыз, над якім уздымаецца стромкі 3-ярусны дах. Увагнутыя і выгнутыя профілі дахавых ярусаў разам з дугой застрэшка ствараюць адзіны дынамічны малюнак архітэктурных формаў, лягічным завяршэньнем чаму служаць 2-схільныя формы верхняга яруса даху з ашаляванымі ў «елачку» франтонамі[2].

  1. ^ Локотко А. И. Архитектура европейских синагог. — Мн., 2002. С. 131.
  2. ^ Локотко А. И. Архитектура европейских синагог. — Мн., 2002. С. 132.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]