Перайсьці да зьместу

Нагані (нацыянальны парк)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальны парк Нагані
Nahanni National Park Reserve*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Краіна Канада
Тып прыродны
Крытэры vii, viii
Спасылка 24
Рэгіён** Паўночна-Заходнія тэрыторыі
Каардынаты 61°32′50″ пн. ш. 125°35′22″ з. д. / 61.54722° пн. ш. 125.58944° з. д. / 61.54722; -125.58944Каардынаты: 61°32′50″ пн. ш. 125°35′22″ з. д. / 61.54722° пн. ш. 125.58944° з. д. / 61.54722; -125.58944
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1978  (2-я сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Нацыянальны парк Нагані — нацыянальны парк Канады, разьмешчаны ў даліне ракі Саўт-Нагані (прытоку ракі Ліярд) за 500 км на захад ад сталіцы Паўночна-Заходніх тэрыторыяў Елаўнайф, у паўднёвай частцы гор Макензі.

Парк быў заснаваны ў 1976 годзе. У перакладзе з мовы народу дэнэ, «нгані» азначае «душа». На рацэ Саўт-Нагані разьмешчаны чатыры каньёны: Першы, Другі, Трэці і Чацьверты. Рака вядомая дзякуючы вадаспаду Вірджынія вышынёй 90 м, што ў два разы вышэй за Ніягарскі вадаспад. На тэрыторыі парку знаходзяцца серныя тэрмальныя крыніцы, тундра, мяшаныя лясы зь елак і таполяў. У 1978 годзе парк увайшоў у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Народ дэнэ выкарыстоўваў зямлі вакол нацыянальнага парку Нагані на працягу тысячаў гадоў. Першыя людзі прыйшлі на гэтую тэрыторыю прыкладна 9000 — 10 000 гадоў таму. Першыя стаянкі дагістарычнага чалавека на тэрыторыі парку былі знойдзены на возеры Ёгін, ды ў некалькіх іншых месцах.

Першы кантакт з эўрапейскімі гандлярамі футрам у 18 стагодзьдзі пашырыў прысутнасьць эўрапейцаў у рэгіёне, што прывяло да будаўніцтва фортаў Форт-Сімпсан і Форт-Ліярд. У 19 стагодзьдзі большасьць дэнэ пакінулі свой качавы лад жыцьця і пачалі жыць у сталых паселішчах, якія былі створаны ў такіх месцах як Нагані-Бат, Форт-Ліярд і Форт-Сімпсан.

Парк быў заснаваны ў 1976 годзе, першапачаткова яго плошча была 4766 км². У жніўні 2007 году фэдэральны ўрад узбуйніў парк яшчэ на 5400 км². 9 чэрвеня 2009 году канадзкі ўрад разам з Дэгчо Першай Нацыі (арганізацыя прадстаўляе народ дэнэ Паўночна-Заходніх тэрыторыяў Канады), абвясьцілі аб заканадаўстве, якое павялічыць вобласьць нацыянальнага парку Нагані больш чым у шэсьць разоў. У будучыні плошча парку будзе складаць 30 000 км², у тым ліку 91% Вялікай экасыстэмы Нагані ў даліне Дэшо і большую частку водападзелу ракі Саўт-Нагані. Новая вобласьць парку, паводле ацэнак, зьяўляецца домам прыблізна 500 мядзьведзяў Грызьлі, двух статкаў лясных карыбу, таксама некалькі разнавіднасьцяў альпійскіх авечак і козаў. Новая мяжа будзе ўключаць самыя высокія горы і найбуйнейшыя ледавікі ў Паўночна-Заходніх тэрыторыях.

Цэнтар для наведвальнікаў у Форт-Сімпсане мае выставу па гісторыі, культуры і геаграфіі вобласьці. Парк быў сярод першых чатырох у сьвеце прыродных каштоўнасьцяў, якія ў 1978 годзе ўнесьлі ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У 1987 годзе рака Саўт-Нагані таксама была ўнесена ў сьпіс Сусьветнай спадчыны. Кожны год парк наведваюць 800—1000 чалавек, бо адзіны практычны спосаб дабрацца да нацыянальнага парку Нагані — на гідрасамалёце або на вэрталёце, як правіла, з Форт-Сімпсану. Парк адкрыты круглы год, але большасьць наведвальнікаў прыяжджае ў чэрвені, ліпені і жніўні.