Навесьці
Выгляд
Навесьці | |
Navesti | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Сярэдне-Эстонская раўніна |
Вышыня вытоку | 60,2 м |
Вусьце | Пярну |
Краіны басэйну | Эстонія |
Даўжыня | 100 км |
Плошча басэйну | 3000 км² |
На́весьці (па-эстонску: Navesti, у старыя часы Pala) — рака на паўднёвым заходняй Эстоніі. Зьяўляецца найбольш паўнаводным і доўгім прытокам ракі Пярну.
Выток ракі знаходзіцца на Сярэдне-Эстонскай раўніне, у 7 км ад вёскі Імавэрэ. Працякае праз паветы Ярвамаа, Вільяндзімаа, Пярнумаа.
Берага ў ніжняй частцы сярэдняй плыні і аж да вусьця пакрытыя лясамі і балотамі, а паселішчы, як правіла, рэдкія.
У ложы рэчышча знаходзяцца ўчасткі агаленьня карбанатных парод Ніжне-сілурыйскіх вапнякоў і даламітаў.
Рака багатая рыбай, там жыве каля 18 відаў, сярод якіх найбольш распаўсюджаны стронга, шчупак, пячкур, бычок, плотка, ялец, галавень, язь, лешч, мянтуз, акунь, ёрш.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Апісаньне ракі (гішп.)