Перайсьці да зьместу

НЭОС — Новая Аўстрыя і Лібэральны форум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
НЭОС — Новая Аўстрыя і Лібэральны форум
па-нямецку: NEOS – Das Neue Österreich und Liberales Forum
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Бэата Майнль-Райзынгер[d]
Дата заснаваньня 27 кастрычніка 2012
Штаб-кватэра
Ідэалёгія лібэралізм і праэўрапеізм[d]
Моладзевая арганізацыя Маладыя лібэралы Аўстрыі[d]
Афіцыйны сайт neos.eu

НЭОС — Новая Аўстрыя і Лібэральны форум (па-нямецку: NEOS — Das Neue Österreich und Liberales Forum) — лібэральная[1][2] палітычная партыя ў Аўстрыі. Была закладзеная ў 2012 годзе пад назовам «НЭОС — Новая Аўстрыя». У 2014 годзе НЭОС аб’яднаўся зь Лібэральным форумам, у выніку чаго атрымаў сучасную назву. З 2018 году старшынёй партыі і парлямэнцкай лідэркай ёсьць Бэата Майнль-Райзынгер. Паводле парлямэнцкіх выбараў 2019 году гэта самая маленькая партыя ў Нацыянальнай радзе Аўстрыі з 15 месцамі. Яна мае прадстаўніцтва ў заканадаўчым органе краіны. Прадстаўніцтва партыя мае ва ўрадах Зальцбургу і Вены. НЭОС ёсьць сябрам Альянсу лібэралаў і дэмакратаў у Эўропе.

Паводле аналізу Венскага ўнівэрсытэту 2016 году палітолягі Давід Ёган, Марсэлё Ені і Сыльвія Крыцынгер назвалі НЭОС клясычнай цэнтрысцкай партыяй. Аўтары прааналізавалі праграму партыі і ейны электарат, і выявілі што партыя паводле сваёй ідэалёгіі месьціцца паміж Аўстрыйскай народнай партыяй (АНП) і Зялёнымі. Яны адзначылі, што праграма НЭОСу пераклікаецца з праграмай АНП у галіне эканамічнай і падатковай палітыкі, а таксама зь Зялёнымі галінах у сацыяльнай і адукацыйнай палітыцы. Выбаршчыкі партыі нават у апытанках паводле простай лева-правай шкалы ёсьць вельмі падобнымі на выбаршчыкаў АНП. Лічыцца, што ў асноўным партыя месьціцца ў самым цэнтры палітычнага спэктру, але мае невялікую тэндэнцыю левага ўхілу.

  1. ^ Oliver Gruber (2014). «Campaigning in Radical Right Heartland: The politicization of immigration and ethnic relations in Austrian general elections, 1971-2013». LIT Verlag Münster. — С. 83. — ISBN 978-3-643-90517-8.
  2. ^ Bale, Tim (2021). «Riding the populist wave: Europe’s mainstream right in crisis». Cristóbal Rovira Kaltwasser. Cambridge, United Kingdom: Cambridge University Press. — С. 34. — ISBN 978-1-009-00686-6.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]