Аўстрыйская народная партыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўстрыйская народная партыя
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Карл Нэгамэр[d][1]
Дата заснаваньня 17 красавіка 1945
Штаб-кватэра
Ідэалёгія кансэрватызм і хрысьціянская дэмакратыя[d]
Моладзевая арганізацыя Junge Volkspartei[d]
Афіцыйны сайт dievolkspartei.at (ням.)

Аўстры́йская наро́дная па́ртыя (па-нямецку: Österreichische Volkspartei) — хрысьціянска-дэмакратычная[2][3][4] і лібэральна-кансэрватыўная[5] палітычная партыя ў Аўстрыі. Зь снежня 2021 году ачольвае партыю Карл Нэгамэр. Адна з найпапулярнейшых партыяў краіны.

Неафіцыйны лічыцца пераемніцай Хрысьціянска-сацыяльнай партыі на сутыку XIX і XX стагодзьдзяў. Аўстрыйская народная партыя была заснаваная адразу пасьля аднаўленьня Аўстрыі ў 1945 годзе. З тых часоў гэта адна зь дзьвюх традыцыйных найбуйнейшых партыяў у Аўстрыі поруч з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Аўстрыі (СДП). Гэта была самая папулярная партыя да 1970 году і традыцыйна кіравала ў кааліцыі з СДП. Партыя перанесла зьмены ў сваім вобразе пасьля таго, як старшынём партыі стаў Сэбастыян Курц. То бок яна зьмяніла свой колер ад традыцыйнага чорнага да бірузовага і прыняцьця альтэрнатыўнай назвы — Новая народная партыя (ням. Die Neue Volkspartei) [9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.bbc.com/news/world-europe-59516158
  2. ^ Marks, Gary; Wilson, Carole (1999). «National Parties and the Contestation of Europe». In T. Banchoff; Smith, Mitchell P. (eds.). Legitimacy and the European Union. Taylor & Francis. — С. 126. — ISBN 978-0-415-18188-4.
  3. ^ Krouwel, André (2012). «Party Transformations in European Democracies». SUNY Press. — С. 291. — ISBN 978-1-4384-4483-3.
  4. ^ Ari-Veikko Anttiroiko; Mälkiä, Matti, eds. (2007). «Encyclopedia of Digital Government». Idea Group Inc (IGI). — С. 390. — ISBN 978-1-59140-790-4.
  5. ^ Ralph P Güntzel (2010). Understanding «Old Europe": An Introduction to the Culture, Politics, and History of France, Germany, and Austria». Tectum Wissenschaftsverlag. — С. 162. — ISBN 978-3-8288-5300-3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]