Міхаіл Грэбень
Выгляд
Міхаіл Грэбень | |
Дата нараджэньня | 22 ліпеня 1967 (57 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | актор |
Міхаі́л Ю́р'евіч Грэ́бень (нар. 22 ліпеня 1967, Омск) — расейскі актор.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міхаіл Грэбень нарадзіўся 22 ліпеня 1967 году ў Омску.
Скончыў Новасыбірскую тэатральную вучэльню. Творчую дзейнасьць пачаў у 1987 годзе. Служыў у Запалярным тэатры драмы ім. У. Маякоўскага гораду Нарыльску.
У трупе Чалябінскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатру драмы ім. Н.Арлова з 16 лютага 1995 году.
Мае дваіх дзяцей.
Бацька — Юры Грэбень, заслужаны артыст Расеі, актор тэатра «Галёрка», г. Омск.
Прызнаньне і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1997 — Міжнародны фэст «Тэатр бяз меж» (Магнітагорск)
- 2005 — Прэмія Губэрнатара Чалябінскай вобласьці.
- 2007 — Нагрудны знак «За высокія дасягненьні» міністэрства культуры і масавых камунікацый РФ.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Дробка» Ж.Летраз — Жак Фонтанж[1]
- «Леў узімку» Д.Голдмэн — Джон
- «На ўсякага мудраца даволі прастаты» А. Н. Астроўскага — двайнік Глумова
- «Ідэальны муж» О.Ўайльда — Харольд
- «Вішнёвы сад» — А. П. Чэхава — Эпіходаў
- «Жаніцьба» М. У. Гогаля — Анучкін
- «Мая выдатная лэдзі» — Гэры
- «Марыя Ст’юарт» Шылера — O`Кэлі
- «Захавальнік вясёлкі і зачараваны прынц» А.Урбановіча — навуковец
- «Таямніца Ардэнскага лесу» Юлія Кіма — Дзюбуа
- «Энэргічныя людзі» В. М. Шукшына — Кузькін
- «Шасьцёра пэрсанажаў у пошуках аўтара» Л.Пірандэла — актор
- 1998 — «Чума на абодзьве вашы хаты» Рыгора Горына. Рэжысэр: Навум Арлоў — Самсон
- 1999 — «Скандал! Скандал!» (па п'есе «Школа зласлоўя» Р. Шэрыдана). Рэжысэр: Аркадзь Кац — Кэйрлес
- «Яблычны злодзей» Ксеніі Другунскай — Пеця Ялавецкі
- 2004 — «Чужое дзіця» У. Шкваркіна. Рэжысэр: Уладзімер Гурфінкель — Сенячка
- 2005 — «Памінальная малітва» Рыгора Горына. Рэжысэр: Уладзімер Гурфінкель — Чарльз
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|