Міхаіл Анішчык
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Анішчык.
Міхаіл Анішчык | ||||
Міхаіл Трафімавіч Анішчык | ||||
Род дзейнасьці | камуністычны палітык | |||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэньня | 16 кастрычніка 1905 | |||
Месца нараджэньня | Була, Івацэвіцкі раён | |||
Дата сьмерці | 8 лютага 1973 (67 гадоў) | |||
Занятак | палітык | |||
Месца працы | ||||
Сябра ў | Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі[d] | |||
Узнагароды | |
Міхаіл Трафімавіч Анішчык (16 кастрычніка 1905, в. Була, Івацэвіцкі раён — 8 лютага 1973) — дзеяч камуністычнага рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чалец кампартыі бальшавікоў з 1925 году. З 1926 году ў Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе. У 1929 сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. У 1934 сакратар Слонімскага акруговага камітэту КПЗБ. За камуністычную дзейнасьць тройчы зьмяшчаўся ў турму[1]. У 1927 годзе асуджаны на два гады, у жніўні 1929 — асуджаны на 4 гады вязьніцы, восеньню 1936 году арыштаваны і асуджаны да 6 год вязьніцы.
У верасьні 1939 году падчас паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь ствараў атрады рабочай гвардыі. Працаваў опэрупаўнаважаным міліцыі. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у 1940 годзе абраны дэпутатам і старшынём Слонімскага гарвыканкаму.
Падчас вайны СССР зь Нямеччынай служыў у Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1943 году закінуты ў тыл дзеля стварэньня партызанскага руху. Памочнік упаўнаважанага ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавіцкай вобласьці, кіраўнік Слонімскага межрайпартцэнтру КП(б)Б, рэдактар яго падпольнага органу — газэты «Вольная праца»[1]. Пасьля вайны на партыйнай і савецкай рабоце. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 1955—1963 гадах[1].
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сьцягу, чатырма мэдалямі. 24 чэрвеня 1969 году стаў «Ганаровым грамадзянінам Слоніму».
Яго імем названа вуліца ў Слоніме.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Анищик Михаил Трофимович // Долготович, Б. Д. Почётные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 232–233.
- Анішчык Міхаіл Трафімавіч // Памяць. Слонімскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 2004. С. 655.
- Анішчык Міхаіл Трафімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 1. С. 372.
- Анішчык Міхаіл Трафімавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 122.
- Анищик Михаил Трофимович // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 32–33.
- Анішчык Міхаіл Трафімавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1969. Т. 1. С. 346–347.
- Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны : документы и материалы июнь 1941 — июль 1944 : в 3 т. — Минск, 1967. — Т. 1. — Из содерж. : [о назначении Анищика Михаила Трофимовича помощником уполномоченного ЦК КП(б)Б по Барановичской области]. — С. 436–437.
- Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) : краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе. — Минск, 1983. — Из содерж.: [Анищик Михаил Трофимович с 14 августа 1943 года возглавляет Слонимский межрайпартцентр]. — С. 79.
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1973 годзе
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР 4-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР 5-га скліканьня
- Асобы Слоніму
- Сябры Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)