Міхаэль Гайніш
Міхаэль Гайніш | |
па-нямецку: Michael Hainisch | |
2-і прэзыдэнт Аўстрыі | |
---|---|
9 сьнежня 1920 — 10 сьнежня 1928 | |
Прэм’ер-міністар: |
Міхаэль Майр, Ёган Шобэр, Вальтэр Брайскі, Ігнац Зайпэль, Рудольф Рамэк |
Папярэднік: | Карл Зайц |
Наступнік: | Вільгэльм Мікляс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 жніўня 1858 Глёгніц, Аўстра-Вугоршчына |
Памёр: |
26 лютага 1940 (81 год) Вена, Аўстрыя |
Партыя: | незалежны палітык |
Сужэнец: | Emilie Auguste Figdor[d][1] |
Маці: | Марыяна Гайніш[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Міхаэль Гайніш (па-нямецку: Michael Hainisch; 15 жніўня 1858, Глёгніц, Аўстра-Вугоршчына — 26 лютага 1940, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі палітык, другі прэзыдэнт Першай Аўстрыйскай Рэспублікі, якая паўстала пасьля скіданьня манархіі ў Аўстра-Вугоршчыне. Быў абраны на пасаду ў 1920 годзе.
Прэзыдэнцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзельнічаў у выбарах як незалежны кандыдант, пасьля абраньня ў 1920 годзе займаў прэзыдэнцкую пасаду 2 тэрміны да 1928 году, гэтак не прымкнуўшы да аніякай партыі.
У пэрыяд свайго прэзыдэнцтва працаваў на пераадоленьне той цяжкай сытуацыі, якая ўзьнікла ў Аўстрыі пасьля Першай сусьветнай вайны. Разьвіваў аграрны сэктар і турызм, асабліва ў Альпах, заахвочваў электрыфікацыю чыгунак. Ухваляў гандаль з памежнымі краінамі, як то Нямеччынай. Стаў абаронцам нацыянальных традыцыяў і культуры й ініцыятарам стварэньня закону аховы помнікаў. Гайніш быў ганаровым чальцом акадэміі навук.
У 1928 годзе асноўныя партыі прапанавалі ўнесьці папраўкі ў канстытуцыю дзеля таго, каб пераабраць Гайніша на трэці тэрмін. Фэдэральны канцлер Ігнац Зайпэль прапанаваў яшчэ адзін гадавы тэрмін для Гайніша, але той адмовіўся[2]. Пасьля ён займаў пасаду міністра гандлю з 1929 па 1930 гады.
Міхаэль заўсёды падтрымліваў ідэі пангерманізму, таму ўхваліў аншлюс Аўстрыі нацысцкай Нямеччынай у 1938 годзе, як і многія ягоныя суайчыньнікі. Памёр у 1940 годзе, усяго праз год пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kindred Britain
- ^ Austria: Three-Room President. Time Magazine.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міхаэль Гайніш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Міхаэль Гайніш. Hofburg.at (ням.)
- Міхаэль Гайніш. AEIOU (ням.)