Перайсьці да зьместу

Міхал Чатырка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Чатырка
Дата нараджэньня 1883
Месца нараджэньня
Месца працы

Міхал Чатырка (1883, мяст. Любча, Наваградзкі павет, Менская губэрня, цяпер Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць — пасьля 1939, Краснаярскі край, ГУЛАГ) — пэдагог, выкладчык Наваградзкай беларускай гімназіі. Сусьветна вядомы навукоўца Барыс Кіт лічыць М. Чатырку самым таленавітым пэдагогам Наваградзкай гімназіі[1].

Вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Маладэчне, пасьля ў Віленскім пэдагагічным інстытуце, на матэматычным факультэце. Працаваў у в. Сенна, у Наваградку. Некаторы час быў настаўнікам у Міры, а з 1924 году выкладаў матэматыку і фізыку ў Наваградзкай беларускай гімназіі. Пасьля ліквідацыі гімназіі Чатырку перавялі ў заходнюю Польшчу (Цеханаў). З упадкам польскай дзяржавы вярнуўся ў Любчу, дзе быў арыштаваны супрацоўнікам НКУС і разам з усімі грамадоўцамі вывезены ў Ачынскія лягеры (Краснаярскі край), дзе і загінуў.

  1. ^ Чэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія. — Вільнюс: Savarenas, 1997. С. 26
  • Чэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс: Savarenas, 1997. — 135 с.: іл.; 20 см — ISBN 9986-749-04-2.