Міхал Ракочы
Міхал Ракочы | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 сакавіка 2002 (22 гады) | |
Рост | 174 см | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Краковія | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2018— 2020—2021 |
Краковія → Пушча (арэнда) |
103 (17) 28 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Мі́хал Ракочы (па-польску: Michał Rakoczy; нар. 30 сакавіка 2002 году) — польскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Краковія». Здольны згуляць на розных пазыцыях у паўабароне.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў займацца футболам у родным мястэчку Ясла. У 2015 годзе прыяднаўся да моладзевага складу кракаўскага клюбу «Краковія». Дэбютаваў у складзе асноўнага складу каманды ў траўні 2018 году, зьявіўшыся на пляцоўцы ў матчы супраць «Погані». У верасьні 2020 году выправіўся ў арэнду ў клюб «Пушча», дзе ў гэтым першалігавым клюбе атрымаў шмат гульнявой практыкі. Па вяртаньні з арэнды пачаў шмат гуляць за кракаўцаў, часам выконваючы абавязкі капітанам каманды. У 2022 годзе працягнуў кантракт яшчэ на пяць гадоў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Краковія»:
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball