Перайсьці да зьместу

Міхайла Старыцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхайла Старыцкі
Михайло Старицький
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы М. Старченко
Нарадзіўся 14 сьнежня 1840
Клешчынцы
Памёр 27 красавіка 1904 (63 гады)
Кіеў
Пахаваны
Сужэнец Соф’я Старыцкая[d]
Дзеці Марыя Старыцкая[d], Людміла Старыцкая-Чарняхоўская і Аксана Сташэнка[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, драматург, празаік, тэатральны і культурны дзяяч
Кірунак рэалізм
Жанр песьня, раман, п’еса
Мова украінская мова

Міха́йла Пятро́віч Стары́цкі (па-ўкраінску: Михайло Петрович Старицький; 14 сьнежня [ст. ст. 2 сьнежня] 1840, Клешчынцы, Расейская імпэрыя — 27 красавіка [ст. ст. 14 красавіка] 1904, Кіеў, Расейская імпэрыя) — украінскі пісьменьнік (паэт, драматург, празаік), тэатральны і культурны дзяяч.

Міхайла Старыцкі

Міхайла Пятровіч Старыцкі нарадзіўся ў вёсцы Клешчынцы Залатаноскага павету на Палтаўшчыне (цяпер у Чаркаскай вобласьці). Паходзіў са шляхецкага роду. Бацька, Пятро Іванавіч, адстаўны ротмістар, памёр, калі хлопцу было восем гадоў. У 1852 року памерла й маці Настасься Захараўна (у дзявоцтве Лысенка). Застаўшыся сіратою, Міхайла выхоўваўся ў сям’і свайго дзядзькі — Віталя Раманавіча Лысенкі, бацькі кампазытара Міколы Лысенкі.

У 1851—1856 рр. хлопец навучаўся ў Палтаўскай гімназіі, якая была на той час адною з найлепшых. У 1858 року Міхайла Старыцкі разам зь Міколам Лысенкам паступіў у Харкаўскі ўнівэрсытэт, а ў 1860-м перавёўся на фізыка-матэматычны факультэт Кіеўскага ўнівэрсытэту.

У 1861 року вярнуўся ў родную вёску, каб уступіць у валоданьне бацькоўскаю спадчынаю. У наступным року ажаніўся зь сястрою Міколы Лысенкі Соф’яю Вітальеўнаю. У 1864 року вярнуўся ў Кіеўскі ўнівэрсытэт, але ўжо на юрыдычны факультэт, які скончыў у 1865 року. З 1871 року жыў у Кіеве. Увайшоў у творчую супрацу зь Міколаю Лысенкам — яны разам арганізавалі «Таварыства ўкраінскіх сцэнічных актораў». Старыцкі запісваў народныя песьні, якія пасьля выдаваў у апрацоўцы Міколы Лысенкі, пісаў лібрэта да Лысенкавых опэраў («Гаркуша», «Чарнаморцы», «Калядная ноч», «Тарас Бульба», «Утопленая»).

Пад ціскам расейскай улады быў вымушаны ў 1878 року эміграваць. У 1880 року вярнуўся на Ўкраіну і зноў разгарнуў выдавецкую і тэатральную дзейнасьць.

У 1883 стаў кіраўніком і рэжысэрам першай аб’яднанай украінскай прафэсійнай трупы. У 1883—1884 роках выдаваў украінскі альманах «Рада» (выйшлі два выпускі). У 1885 з шэрагу прычынаў пакінуў трупу карыфэяў і заснаваў новую з маладых актораў. У 1895 року пакінуў тэатральную дзейнасьць і цалкам аддаўся літаратурнай творчасьці.

Памёр у Кіеве 27 красавіка 1904 року, пахаваны на Байкавых могілках.

  • Комишанченко М. Михайло Старицький. — К., 1968.
  • Куриленко Й. М. П. Старицький. — К., 1960.
  • Пчилка О. М. П. Старицкий. Памяти товарища. «Киевская Старина», кн. V — VI — К., 1904.
  • Скрипник І. Михайло Петрович Старицький. У кн. Матеріали до вивчення історії української літератури, т. III. — К., 1960;
  • Сокирко Л. М. П. Старицький. Критико-біографічний нарис. — К., 1960;
  • Франко І. М. П. Старицький, ЛНВ, кн. V — VII. — Л. 1902.
  • Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. — ISBN 5-7707-4049-3
  • Енциклопедія «Черкащина». Упорядник Віктор Жадько. — К., 2010. — С. 814—815.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхайла Старыцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў