Мінім
Выгляд
Возера
Мінім на мапе Францыі ![]() ![]() Мінім | |||||||||||
![]() |
Мінім (па-француску: Minimes) — адно з трох штучных азёраў Вэнсэнскага лесу. Плошча люстэрка возера складае каля 0,06 км². Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Вэнсэнскага лесу. На возеры маецца тры выспы. Як і тры іншых возера парку, як то Сэн-Мандэ, Гравэль і Дамэніль, Мінім зьяўляецца часткай гідрасыстэмы Вэнсэнскага лесу, якая забясьпечвае падсілкоўваьнне азёраў водамі Сэны. Возера было выкапана ў 1857 годзе, падчас пераўтварэньня Вэнсэнскага лесу ў парк, пад кіраўніцтвам інжынэра Жана-Шарля Альфана. Сваю назву возера атрымала ад разьмешчанага непадалёк былога кляштара ордэна мінімаў[1][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Revue des eaux et forêts (vol. 42), éditions Berger-Levrault, 1903, p.578.
- ^ Le Lac des Minimes document de la ville de Paris.
![]() |
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |