Мінатор-Сэрвіс (прадпрыемства)
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Заснаваная | 1991 |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Радыяльная вул., д. 40 |
Галіна | навукова-дасьледчыя й дасьведчана-канструктарскія працымашынабудаваньне, |
Прадукцыя | бронетэхніка, самаходная тэхніка ваеннага прызначэньня, запчасткі |
Паслугі | абслугоўваньне й рамонт баявых машынаў |
«Мінатор-Сэрвіс» — прадпрыемства Беларусі, разьмешчанае ў Менску й якое займаецца распрацоўкаю, вытворчасьцю, мадэрнізацыяю, рамонтам і абслугоўваньнем баявых гусенічных машынаў, а таксама пастаўкаю запасных часткаў для апошніх.
Зьяўляецца адным зь вядучых прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу краіны[1]. Па ўласнай заяве «Мінатор-Сэрвіс», на сёньняшні дзень яно зьяўляецца адзіным беларускім прадпрыемствам, якое выконвае сэрыйны рамонт і абслугоўваньне ваеннае тэхнікі па замове Міністэрства абароны Расейскае Фэдэрацыі.
Прадукцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распрацоўка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- БРДМ 2Т — баявая выведвальная машына/лёгкі танк.
- ТГМ 3Т — хуткаходнае гусенічнае шасі.
- ИМТ-72 — імітацыйны макет танку Т-72.
- ТМПК — транспартная машына пярэдняга краю на базе МТ-Ілбу.
- ППМП — перасоўны пункт медыцынскае дапамогі на базе МТ-Ілбу.
- ГЛ-120 — самаходны мінамёт на базе МТ-Ілбу.
- ТЗМ-122 — транспартна-зараджалая машына на базе МТ-Ілбу.
- МТП-300Т — машына тэхнічнае дапамогі.
- БМ-30 — аднамесны баявы модуль.
- СТК-59ГМС — перасоўны зварачна-тэхналягічны комплекс на базе АТС-59Г.
- Машына тэхнічнае дапамогі
Мадэрнізацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мадэрнізацыя БТР-70 і стварэньне машынаў на яго базе.
- Мадэрнізацыя БТР-50ПК, БТР-50ПУ і ПТ-76.
- Мадэрнізацыя ЗСУ-23-4 «Шылка».
Запчасткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемства вырабляе запасныя часткі для наступных машынаў і сыстэмаў:
- Танкаў ПТ-76, Т-54/55, Т-62 і Т-72.
- БМП-1 і БМП-2.
- Бронетранспарцёраў БТР-50, БТР-60, БТР-70 і БТР-80, MT-ЛБ і MT-Ілбу.
- Артылерыйскіх цягачоў АТС-59 і АТС-59Г.
- Грузавых самаходаў ЗІЛ-130, ЗІЛ-131, МАЗ-543, Урал-375.
- Пантонных сыстэмаў ГСП і ПТС-М.
- Радыёлякатараў.
- ЗСУ-23-4 «Шылка», ЗРПК 2К22 «Тунгуска», ЗРК «Волга», «Нява»/«Печора», «Куб» і «Страла-10».
Удзел у выставах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- IDEX-1999
- МАКС-1999
- IDEX-2001
- MILEX-2001
- IDEX-2003
- SOFEX-2004
- MILEX-2005
- MILEX-2007
- MILEX-2009
- ВТТВ-Омск-2009
Санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2022 годзе прадпрыемства трапіла у сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША, а таксама ў санкцыйныя сьпісы Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зэляндыі, Швайцарыі, Украіны, Эўрапейскага Зьвязу ды Японіі[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мікалай Пачаткоўцаў Досьвед баявых дзеяньняў і лякальных войнаў — у новых распрацоўках «Мінатор-Сэрвіс» // Абаронныя тэхналёгіі : часопіс. — Абу Дабі: АРМС-ТАСС, 2003. — № 1. — С. 60.
- ^ Виробничо-торгівельне приватне унітарне підприємство "Мінотор-сервіс"
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікалай Пачаткоўцаў Досьвед баявых дзеяньняў і лякальных войнаў — у новых распрацоўках «Мінатор-Сэрвіс» : часопіс. — Абу Дабі: АРМС-ТАСС, 2003. — Т. 1. — № 1. — С. 60-62.
- Прадпрыемства «Мінатор-Сэрвіс» : часопіс. — АРМС-ТАСС, 2005. — Т. 5. — № 3. — С. 21-22.