Мілегаст
Мілегаст | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | VIII стагодзьдзе |
Бацька | Люб (князь люцічаў) |
Мілегаст, Мілагаст († па 860) — князь вільцаў-люцічаў.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя Мілегаст (Milgast[1]) можа мець як славянскае, так і германскае паходжаньне[2].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: quorum nomina sunt Milegastus et Cealadragus. Erant idem filii Liubi regis Wiltzorum... populus Wilzorum filium eius Milegastum (Аналы каралеўства франкаў).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын князя Люба, меў брата Чаладрага[3]. Ачоліў вільцаў па тым, як яго бацька загінуў у бітве з бодрычамі.
Кіраваў супраць племянных звычаяў, імкнучыся ўмацаваць становішча князя датычна веча. Гэта прывяло да паўстаньня, у выніку якога страціў сталец, а ўлада перайшла да яго малодшага брата Чаладрага.
Спрэчку паміж братамі ў 823 годзе разглядаў на сойме ў Франкфурце імпэратар Людовік I Пабожны, які адхіліў прэтэнзіі Мілегаста і пацьвердзіў валадараньне Чаладрага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1123.
- ^ Schreiber A. Beiträge zur Ortsnamenkunde Böhmens hauptsächlich der Bezirkshauptmannschaften Leipa und Dauba // Mitteilungen des Nordböhmischen vereines für heimatforschung und wanderpflege. — Leipa, 1913. S. 148.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.