Мілавіца (альманах)
Выгляд
«Мілаві́ца» — машынапісны літаратурны альманах, выдаваўся студэнтамі 3-га курсу гістарычнага факультэту БДУ ў 1974—1976 гг.
Усяго выйшла 7 нумароў. У склад рэдакцыі ўваходзілі Ўладзімер Арлоў, Генадзь Кулажанка, Ігар Чарняўскі, Юрась Бандаровіч, Эдвард Зайкоўскі і інш. Да гэтага гэтыя студэнты выдавалі часопіс «Блакітны ліхтар». Альманах распаўсюджваўся сярод студэнтаў. Хутка пра выданьне стала вядома кіраўніцтву ўнівэрсытэту, а потым і КДБ. Уладзімера Арлова выклікалі ў КДБ дзеля «тлумачальных гутарак».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |