Перайсьці да зьместу

Мікіта Былінкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікіта Былінкін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 студзеня 1999(1999-01-27)[1] (27 гадоў)
Рост 185 см[2]
Вага 80 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019 Слуцак 0 (0)
2019 Смалявічы 4 (1)
2019 Вікторыя 13 (2)
2020 Арсэнал Койданаў 15 (0)
2021—2024 Слуцак 91 (1)
2025 Нёман Горадня 1 (0)
2025 Слуцак 7 (0)
2026 Дняпро Магілёў 2 (0)
2026—4 Слуцак

Мікі́та Былі́нкін (нар. 27 студзеня 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Слуцку».

Выхаванец «Слуцку», дзе з 2015 году пачаў выступаць за дубль, хутка замацаваўшыся ў складзе. На наступны год ужо стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў 9 ліпеня 2016 году ў матчы Кубка Беларусі супраць шацілавіцкага «Хіміка» (4:0), выйшаўшы на зьмену ў другім тайме. У 2017—2018 гадах працягваў гуляць за дубль і прыцягваўся да асноўнай каманды, але ў Найвышэйшай лізе гэтак і не згуляў.

У лютым 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3], аднак ня здолеў замацавацца ў складзе, але выкарыстоўваўся як гулец ратацыі. У ліпені 2019 году пакінуў «Смалявічы» і да канца сэзону выступаў у Другой лізе за мар’інагорскую «Вікторыю», якую ў гэты час ачольваў колішні галоўны трэнэр «Слуцку» Юры Крот.

У сакавіку 2020 году склаў угоду з койданаўскім «Арсэналам»[4], дзе ня меў трывалага месца ў складзе і пераважна выходзіў на зьмену. Да сэзону 2021 году пачынаў рыхтавацца з «Арсэналам», аднак у сакавіку пакінуў каманду[5] і неўзабаве вярнуўся ў родны «Слуцак»[6]. Спачатку заставаўся на лаве запасных, а 30 траўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Іслачы» (2:1). Пасьля стаў часьцей зьяўляцца на полі, у тым ліку ў стартавым складзе. У 2022 годзе замацаваўся ў якасьці асноўнага абаронцы случакоў. У лютым 2023 году склаў новую ўгоду з клюбам, працягнуўшы супрацу[7]. На новы сэзоне футбаліст быў абраны капітанам каманды. У студзені 2024 году зноў падоўжыў пагадненьне з случакамі[8].

У пачатку 2025 году поруч з капітанам «Слуцку» Сяргеем Пушняковым далучыўся да гарадзенскага «Нёману»[9]. За палову сэзону адгуляў толькі адзін матч у Найвышэйшай лізе, у выніку ўлетку 2025 году стала вядома, што гулец спыніў супрацу з клюбам[10], вярнуўшыся ў слуцкую каманду[11]. Ня здолеў дапамагчы случакам захаваць месца ў элітным дывізіёне, але на пачатку 2026 году далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[12], які наадварот толькі прасунуўся ў Найвышэйшую лігу. Праз паўгады вярнуўся ў «Слуцак»[13].

  1. 1 2 3 https://sfc-slutsk.by/person/105
  2. https://www.fcneman.by/by/komanda/main/933.html
  3. Никита Былинкин уходит в аренду
  4. Былинкин и Головенко подписали контракты с "Арсеналом"
  5. Футбол. Никита Былинкин покинул дзержинский "Арсенал" Праверана 28 сьнежня 2021 г. Архіўная копія ад 28 сьнежня 2021 г.
  6. Былинкин присоединился к "Слуцку"
  7. Три игрока продлили контракты со "Слуцком" (рас.) Праверана 2023-03-01 г.
  8. Трое защитников продлили контракты со "Слуцком" (рас.)
  9. Никита Былинкин: "Рад стать частью такого клуба, как "Неман" (рас.). Football.by (2025-01-15). Праверана 2025-03-08 г.
  10. "Неман" расстался с защитником (рас.). Football.by (2025-07-02). Праверана 2025-07-06 г.
  11. Никита Былинкин вернулся в "Слуцк". Два других футболиста покинули команду (рас.). Football.by (2025-07-08). Праверана 2025-07-10 г.
  12. Никита Былинкин стал игроком "Днепра" (рас.). Football.by (2026-01-21). Праверана 2026-01-24 г.
  13. Никита Былинкин вернулся в "Слуцк" (рас.). Football.by (2026-08-04). Праверана 2026-08-09 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]