Мікіта Баранок
| Мікіта Баранок | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 сакавіка 2004[1] (21 год) | |
| Рост | 188 см[3] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Акрон | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2022 | Віцебск | 20 (2) |
| 2023—2024 | Шахцёр Салігорск | 28 (0) |
| 2024— | Акрон | |
| 2025 | → МЛ Віцебск | 25 (5) |
| Зборныя | ||
| 2022 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2022— | Беларусь (да 21) | 20 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Мікі́та Андрэ́евіч Барано́к (нар. 31 сакавіка 2004 году) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага МЛ (у арэндзе з расейскага «Акрону»). Сын беларускага футбаліста і трэнэра Андрэя Баранка.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Займаўся футболам у акадэміі АБФФ, а ўлетку 2021 году далучыўся да «Віцебска», дзе стаў выступаць за дубль. У пачатку 2022 году стаў зьяўляцца ў асноўнай камандзе. 13 траўня 2022 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе, калі адгуляў усе 90 хвілінаў у матчы супраць «Гомлю» (1:1) і адзначыўся голам. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2023 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр», склаўшы трохгадовую дамову[4][5]. У салігорскім клюбу спачатку заставаўся на лаве запасных ці нават па-за заяўкай. Сталае месца ў асноўным складзе здабыў толькі з восені. Улетку 2024 году гулец далучыўся да расейскага «Акрону»[6], які толькі ўпершыню прабіўся ў Прэм’ер-лігу. У складзе каманды выступаў толькі ў матчах Кубка Расеі. У студзені 2025 году на правах арэнды вярнуўся ў Беларусь, стаўшы футбалістам віцебскага МЛ[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У верасьні 2022 году гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 16 лістапада 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Ірану (3:0) і быў заменены ў другім тайме. У тым матчы таксама адзначыўся голам.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Шахцёр»:
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2023
МЛ:
- Чэмпіён Беларусі: 2025
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://fc.vitebsk.by/player/baranok-nikita/
- ↑ https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Nikita-Baranok-430&season=2022MEN
- ↑ https://pressball.by/players/football/1757/
- ↑ Футбол. Никита Баранок стал игроком солигорского "Шахтера" (рас.) Праверана 2023-01-05 г.
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Баранком (рас.) Праверана 2023-01-10 г.
- ↑ Никита Баранок подписал контракт с "Акроном" (рас.) Праверана 2024-07-24 г.
- ↑ Никита Баранок присоединился к дебютанту высшей лиги (рас.). Sport5 (2025-01-26). Праверана 2025-03-23 г.