Мікола Сергіевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікола Сергіевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 верасьня 1921 (97 гадоў)
в. Залесьсе, Салігорскі раён, Менская вобласьць
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург і пісьменьнік
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Мікола Сергіевіч (поўн. — Мікалай Антонавіч Сергіевіч; 3 верасьня 1921, в. Залесьсе, Салігорскі раён, Менская вобласьць) — празаік, нарысіст, драматург.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1934 закончыў сем клясаў сярэдняй школы і паступіў у Менскі хіміка-тэхнічны тэхнікум, пасьля заканчэньня якога ў 19371939 вучыўся ў Аршанскім настаўніцкім інстытуце. У 19391941 працаваў у Глоданскай сямігадовай школе Лёзьненскага раёна. У 1941 завочна скончыў факультэт мовы і літаратуры Магілеўскага пэдагагічнага інстытута.

У 19411942 сувязны партызанскага атрада ў Старобінскім раёне Менскай вобласьці. У 19421944 партызан, рэдактар старобінскай падпольнай газэты «Савецкі патрыёт», 19441945 рэдактар гэтай жа, ужо не падпольнай газэты. У 19451951 загадваў аддзелам, быў адказным сакратаром, намесьнікам рэдактара ў рэдакцыі «Настаўніцкай газэты», у 19511952 загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газэты «Звязда», у 19521953 карэспандэнтам па Беларусі газэт «Комсомольская правда», у 19531955 — «Известия». У 1955 годзе добраахвотна пайшоў старшынёй калгаса «Чырвоны пуцілавец» (в. Прусы Салігорскага раёна). У 19601981 працаваў у рэдакцыі часопіса «Народная асьвета». З 1981 на творчай працы. Сябра СП СССР з 1957 г. Жыве ў в. Лістападавічы Салігорскага раёна.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і мэдалямі.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя нарысы М. Сергіевіча зьявіліся ў рэспубліканскім друку ў 1947. Аўтар кніг нарысаў «На роднай зямлі» (1956), «Нашы будні» (1957) і «Будні калгасныя» (1959), «Вясковыя навіны», аповесьці «Першая вясна».

Яму ж належаць п'есы «Райскія пеўні», «Спалох у вялікімі доме», камэдыя «Сьмех і... толькі» (паст. у 1975 Маладэчанскім народным тэатрам).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сергіевіч Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 301. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Сергіевіч Мікола / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.