Мікола Лупсякоў
Мікола Лупсякоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 4 сакавіка 1919 |
Памёр | 12 лютага 1972 (52 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, пісьменьнік |
Узнагароды | |
Мікола Радзівонавіч Лупсякоў (4 сакавіка 1919, Масква — 12 лютага 1972, Менск) — беларускі пісьменьнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 4 сакавіка 1919 году ў Маскве ў сялянскай сям’і.
У 1921 годзе сям’я з Масквы вярнулася на радзіму — у вёску Папаратнае ў Рагачоўскім павеце (цяпер — у Жлобінскім раёне). У 1932 годзе сям’я пераехала ў суседнюю вёску Вішанькі, дзе бацька — колішні матрос лінкару «Метрапалаўск», а пазьней ледаколу «Таймыр» — працаваў старшынёй калгасу[1].
У 1935 годзе паступіў на рабфак пры Беларускім дзяржаўным ўнівэрсытэце, а ў 1936 годзе — на літаратурны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту, які скончыў у 1941 годзе.
У 1941 годзе мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пасьля заканчэньня ў 1942 годзе Смаленскай артылерыйскай вучэльні ўдзельнічаў у баях пад Масквой, на Цэнтральным і Варонежскім франтах, у бітвах пад Курскам і Харкавам, дзе ў сакавіку 1943 года быў цяжка паранены. Пасьля лячэньня быў дэмабілізаваны.
У 1943—1944 гадох працаваў у газэце «Казахстанская правда», пазьней працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларусь» (1944—1945) і «Бярозка» (1945—1949). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1944 году.
Памёр 12 лютага 1972 году ў Менску ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Менску на Чыжоўскіх могілках.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісаць пачаў яшчэ ў школе. Пры падтрымцы Кузьма Чорнага ў 1935 годзе ў альманаху «Аднагодкі» было надрукавана апавяданьне Лупсякова «Нeчaкaнae».
Пасьля дэмабілізацыі і вяртаньня ў Беларусь выдаў зборнікі апавяданьняў «Першая атака» (1944), «Апавяданьні» (1947), «Мост» (1947), «Сяброўства» (1952), «Чырвоны бераг» (апавяданьні й нарысы, 1954), «Дняпроўская чайка» (1957, 1988), «Паядынак» (1957), «У вераб'іную ноч» (1958), «Ля пераправы» (1959), «Прырэчча» (аповесьць і апавяданьні, 1961), «На берагах Дняпра» (1966), Выбраныя творы (1968). Пасьля сьмерці пісьменьніка выйшлі зборнікі апавяданьняў «Міхалаў дуб» (1974), «Дняпроўская чайка» (1988).
Для дзяцей выйшлі кніжкі апавяданьняў «Разьведчыкі» (1949), «На вірах» (1974) і аповесьць «Я памятаю…» (1964).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Дж. Лёндана, У. Гаршына, П. Паўленкі, А. Гайдара, У. Курачкіна і іншых.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ордэн Айчыннай вайны I ступені,
- мэдалі.
Цікавосткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кузьма Чорны, які вельмі клапаціўся аб чысціні беларускай мовы[2] і які дапамог маладому аўтару выступіць у друку, перад сьмерцю з жалем і расчараваньнем занатаваў у сваім «Дзёньніку», што Лупсякоў, як і шэраг іншых беларускіх пісьменьнікаў, так і не авалодаў належным чынам беларускай граматыкай[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 12 лютага
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР
- Беларускія літаратары
- Беларускія перакладчыкі
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны
- Беларускія дзіцячыя літаратары