Мікола Бутома
Мікола Бутома (9 траўня 1905, Гомель — 26 кастрычніка 1983) — беларускі кампазытар і аўтар твораў рэлігійнай музыкі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мікалай Бутома нарадзіўся ў сям’і сьвятара гомельскай царквы. Ён атрымаў адукацыю ў мясцовай гімназіі, дзе падчас вучобы пачаў рабіць і першыя крокі ў царкоўнай музыцы. У царкве Бутома сьпяваў, чытаў на клірасе, потым самастойна кіраваў хорам, тут жа прагучалі яго першыя музычныя творы. Маладога кампазытара падтрымлівала княгіня і мэцэнатка Ірына Паскевіч, якая большую частку жыцьця правяла ў Гомлі.
Пазьней Бутома паступіў у чыгуначны тэхнікум, але правучыўся нядоўга — яго выключылі, калі даведаліся пра бацьку-сьвятара. Потым паспрабаваў атрымаць вышэйшую адукацыю ў гандлёвым інстытуце, аднак перашкодзіла другая сусьветная вайна. Бутоме прыйшлося ўладкавацца рабочым, потым бухгальтарам на чыгунку, аднак ён працягвай займацца музыкай да канца жыцьця[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Свае першыя значныя музычныя творы Бутома напісаў у 1925 г. У вольны ад асноўнай працы час ён да 1965 г. выконваў абавязкі дырыжора (рэгента) царкоўнага хору ў Гомельскім саборы Сьвятога Пятра і Паўла і ў храме Сьвяціцеля Мікалая. Ён шмат пісаў і працаваў са сваім настаўнікам Аляксеем Туранковым, ствараў богаслужбовую музыку для свайго хору, а таксама па просьбе рэгентаў іншых храмаў.
Больш за 300 яго твораў для царкоўнай службы сьпяваюць зараз у храмах Беларусі і за мяжой, а таксама аматарскія і прафэсійныя калектывы. Сьцьвярджаецца, што Бутома склаў свой абыход царкоўнага сьпяваньня: некалькі літургіяў і ўсяночных, песьнясьпевы для ўсіх вялікіх сьвятаў, да архірэйскай службы і вянчаньня, ірмасы, трапары, і кандакі, больш за 20 харавых канцэртаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Бутома Мікола (Мікалай Уладзіміравіч) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Боская Літургія (Выбраныя Творы). Мікола Бутома (1905—1983). Гомель 1995
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|