Мікола Чарняўскі
Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 16 студзеня 1943 (81 год) в. Буда Люшаўская, Ліпініцкі сельсавет, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласьць, БССР, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, празаік, дзіцячы пісьменьнік і журналіст |
Жанр | дзіцячая літаратура |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды | Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра (1995) Залаты Купідон (2009) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чарняўскі.
Міко́ла Мікала́евіч Чарня́ўскі (16 студзеня 1943, в. Буда Люшаўская, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласьць; Псэўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец) — беларускі паэт, празаік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў вячэрняе аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1966). Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966—1988 гадох — літаратурны супрацоўнік, старшы рэдактар аддзелу, адказны сакратар часопіса «Бярозкі». З 1989 року — літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлкі»[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў вершам у 1958 г. у газэце «Піянеры Беларусі». Вядомы як аўтар вершаў й прозы для дзяцей. Выдаў зборнікі сатыры й гумару. Зьяўляецца аўтарам тэкстаў шэрагу піянэрскіх песень і кантатаў. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы пісьменьнікаў народаў СССР — Г. Гуляма, М. Міршакара, Т. Уметаліева, А. Тактамушава, М. Мрэўлішвілі, Р. Фархадзі, Н. Джундубаевай, А. Рахмонава, Х. Мянд, Г. Сар’яна, Х. Алі, А. Чакану, Ю. Сэмэндэра, П. Глазавога, П. Рабра, А. Юшчанкі, В. Юхимовіча, В. Маругі й іншых.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кнігі паэзіі для дзяцей
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Дзе лета канчаецца» (1963)
- «Апошні бой» (1967)
- «Сонца ў хованкі гуляе» (1970)
- «Кліча горн» (1974)
- «Адрас наш — дзіцячы сад» (1975)
- «Парад» (1976)
- «Залатая ніва» (1977)
- «Дзе пяцёркі прадаюцца?» (1978)
- «Я збіраюся на БАМ» (1979)
- «Хто сябруе з добрым днём?» (1981)
- «Звініць званок…» (1982)
- «Зоркі-зорачкі» (1984)
- «Навечна з сонцам» (1986)
- «Аб чым пяе крынічка» (1989)
- «Чаго баіцца зубр? : Вяселыя вершы, казкі» (1994)
- «Сеў Аўторак у аўто...» (1997)
- «Хто пакрыўдзіў кракадзіла? : Вершы. Казкі. Прымаўлянкі-забаўлянкі. Скарагаворкі. Загадкі. Лічылкі — Ад суму лячылкі» (2003)
- «На каго сварыўся гром : Вершы і казкі» (2003)
- «Сонечны кошык : вершы, казкі, прымаўлянкі-забаўлянкі, скорагаворкі, лічылкі, загадкі» (2009)
- «Колькі ў сонейка сяброў! : апавяданні-гумарынкі, вяселыя вершы, казкі, скорагаворкі, лічылкі, загадкі, навагодняя казка-п'еса, песні» (2009)
- «Як зрабіць вясёлым дзень : вершы, казкі, гумарынкі» (2012)
- «Ці растуць грыбы ў Грыбна : вершы, прымаўлянкі-забаўлянкі, загадкі, шарады, казкі» (2012)
- «Села Мурка на падмурку : вершы, скорагаворкі, каламбуры, лічылкі, казкі» (2013)
Зборнікі прозы для дзяцей
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Бегунок пачынае думаць» (1965)
- «Акадэмія … на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1990)
- «Босая кавалерыя : аповесці, апавяданні» (2013)
Зборнікі паэзіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Чалавечнасць» (1971)
- «Трывога» (1988)
Кнігі сатыры й гумару
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Казёл-моднік» (1978)
- «І не косяць, і не жнуць…» (1982)
- «Камар на матацыкле» (1985)
- «Нашто бабе агарод?» (1989)
- «Лёкса ў люксе : Сатыра, гумар» (1993)
- «У трох соснах... : Сатыра, гумар, лірыка» (1996)
- «Прызба, альбо Смяяцца — не плакаць : лірыка, сатыра, гумар» (2012)
Прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра (1995)
- Залаты купідон (2009)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мікола Чарняўскі // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 582—583.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікола Чарняўскі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Маргарыта Яфімава. Прыгожа, займальна, мудра...: да 65-годдзя Міколы Чарняўскага. // Пачатковая школа : навукова-метадычны часопіс з мультымедыйным дадаткам і ўкладкай. — 2008. — № 1. — С. 32―34, 39―43.