Мікалай Сьвятаполк-Чацьвярцінскі
![]() Герб уласны «Пагоня руская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1661 |
Род | Сьвятаполк-Чацьвярцінскія |
Бацькі | Стэфан Сьвятаполк-Чацьвярцінскі Ганна Бокій |
Жонка | Даміцэля Саламерэцкая |
Дзеці | Стэфан<br\>Аляксандар Гіляры<br\>Мікалай Адам |
Мікалай Сьвятаполк-Чацьвярцінскі (па-польску: Mikołaj Światopołk-Czetwertyński, ? – 1661) — князь, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пасол на соймы 1632, 1639, 1648. дэпутат Кароннага трыбунала ў 1649, каралеўскі ротмістр, з 5 лютага 1649 года «па Гедэоне Раецкам» кашталян менскі.
З роду князей Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх герба ўласнага «Пагоня руская зьменая», сын брацлаўскага падкаморыя Стэфана і Ганны Бокій.
У 1634 пазычыў пэўную суму свайму стрыю Фёдару, а ў 1645 судзіўся аб зьбеглых у Косьніцу падданых са Станіслаўскім. У 1664 удзельнічаў у падзеле маёнткаў з братам Стэфанам.
Быў актыўным абаронцам праваслаўя. Адхіліў прапанову Багдана Хмяльніцкага далучыцца да казацкага паўстаньня, як каралеўскі ротмістар прыняў удзел у бітвах з казакамі пад Зборавам (1649) і Берастэчкам (1651).
Ажаніўся на дачцы князя Льва Саламярэцкага Даміцэле, ад якой атрымаў маёнткі Сэхаў, Курчыца і Варонье, і меў трох сыноў: каралеўскага ротмістра Стэфана, Мікалая Адама й Аляксандра Гіляры.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.