Перайсьці да зьместу

Міджыкенда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міджыкенда
Wamijikenda
Традыцыйнае жытло народу гір’яма
Агульная колькасьць 1—1,3 млн
Рэгіёны пражываньня Кенія, Самалі, Танзанія
Мовы з групы банту
Рэлігіі сунізм
Блізкія этнасы суахілі

Міджыкенда, ваміджыкенда (на суахілі: Wamijikenda) — група народаў банту на ўсходнім узьбярэжжы Афрыкі. Складаюцца зь дзевяці плямёнаў (з мовы суахілі назва перакладаецца як «дзевяць местаў»). Да 40-х рокаў XX стагодзьдзя зваліся ньіка/ваньіка («людзі з правінцыі» альбо «людзі з кустоўя»); цяпер гэтая назва лічыцца састарэлаю і непаліткарэктнаю.

Да народаў міджыкенда адносяцца наступныя плямёны:

  • дыга
  • дурума
  • рабаі
  • рыбе
  • камба
  • чоньі
  • джыхана
  • гір’яма
  • каўмэ

Усе плямёны вельмі падобныя між сабой і размаўляюць на блізкіх мовах з групы ўсходніх моваў банту, якія часам разглядаюцца як дыялекты аднае мовы. Мова міджыкенда зазнала значны ўплыў з боку суахілі.

Народы міджыкенда насяляюць нешырокую паласу ўзьбярэжжа Кеніі, паўднёвага Самалі і паўночнай Танзаніі. На сярэдзіну 1990-х ацэначная колькасьць складала ~ 1 — 1,3 млн чал.

Большасьць міджыкенда зьяўляюцца мусульманамі-сунітамі; акрамя пратэстантаў і каталікоў, сустракаюцца таксама прыхільнікі традыцыйных культаў.

З прычыны засухі і голаду напрыканцы XIX стагодзьдзя міджыкенда з маланаселеных абшараў у ваколіцах Мамбасы і Малінді перамясьціліся на сваё цяперашняе месцазнаходжаньне. Арэал іхняга зьяўленьня невядомы. Уласныя міты народаў міджыкенда паведамляюць пра паходжаньне з краіны Шунгвая на тэрыторыі сучаснай Самалі, аднак ейнае існаваньне гістарычна не пацьверджанае.

Да 1940-х рокаў міджыкенда жылі ва ўмацаваных вёсках у гаёх кая. Цяпер гэтыя мясьціны лічацца сядзібамі іхніх продкаў. У 2008 року лясы ўнесеныя ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

  • Народы мира. Историко-этнографический справочник (рас.). — М.: 1988.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міджыкендасховішча мультымэдыйных матэрыялаў