Мэт’ю Пэры
Мэт’ю Пэры | |
| Matthew Perry | |
| Дата нараджэньня | 19 жніўня 1969[1][2][3] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 28 кастрычніка 2023[5][6] (54 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | утапленьне[d][7] і перадазіроўка[8] |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | актор, пісьменьнік, прадусар |
| Навуковая сфэра | акторства[d][9] і тэлесэрыял[9] |
| Гады дзейнасьці | 1979; 1983 — 2023 |
| Бацька | John Bennett Perry[d] |
| Маці | Suzanne Langford[d] |
| Узнагароды | |
| IMDb | 0001612 |
| Подпіс | |
Мэт’ю Лэнгфард Пэры (па-ангельску: Matthew Langford Perry; 19 жніўня 1969 году, Ўільямзтаўн, Масачусэтс, ЗША — 28 кастрычніка 2023, Лос-Анджэлес, ЗША) — канадзка-амэрыканскі актор і комік, найбольш вядомы рольляй Чэндлера Бінга ў амэрыканскім камэдыйным тэлесэрыяле Сябры (1994—2004), а таксама Нікаласа «Оза» Азяранскі ў фільме Дзевяць ярдаў і ягоным працягу Дзесяць ярдаў. Пэры таксама быў запрошаным акторам у сэрыялах Элі Макбіл, Бэвэрлі-Гілз, 90210, Заходняе крыло, Клініка, удзельнічаў у агучваньні эпізоду Сымпсанаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Не зважаючы на тое, што Мэт’ю нарадзіўся ў ЗША, дзяцінства ён правёў у сталіцы Канады горадзе Атава. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ён паступіў у каледж Glebe Collegiate Institute ў Атаве. Першыя крокі ў акторскай справе Пэры зрабіў яшчэ калі навучаўся ў школе, у шоў «Наш Горад», дзе ён гуляў героя Джорджа Гібса, і зьявіўся як пачатковец у пастаноўцы «Цудатворац».
Пасьля працы на тэлебачаньні ён жадаў паступіць ва Ўнівэрсытэт Паўднёвай Каліфорніі, але калі яму прапанавалі вядучую ролю Чэза Расэла ў сэрыяле Другі Шанец, ён пераключыўся на акторства. У 2002 годзе зьняўся ў фільме Развод па-амэрыканску[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Matthew Perry // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia (анг.)
- ↑ Matthew Perry // filmportal.de — 2005.
- ↑ Matthew Perry // GeneaStar
- 1 2 Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ↑ TMZ (анг.) / H. Levin — 2005.
- 1 2 Los Angeles Times (анг.) — El Segundo: 1881. — ISSN 0458-3035; 2165-1736
- ↑ Μάθιου Πέρι: Ατύχημα που προκλήθηκε από κεταμίνη η επίσημη αιτία θανάτου του
- ↑ Η ιατροδικαστική έκθεση αποκαλύπτει την αιτία θανάτου του ηθοποιού Μάθιου Πέρι, που οφείλεται σε ατύχημαΠηγή
- 1 2 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Развод па-амэрыканску на Кінакіпа
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мэт’ю Пэры(недаступная спасылка) на Internet Movie Database