Перайсьці да зьместу

Мэльбурнскі музэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэльбурнскі музэй
Melbourne Museum
Месцазнаходжаньне Мэльбурн, Аўстралія
Адрас Melbourne Museum, 11 Nicholson St, Carlton, Victoria, 3053
Створаны 1854
museumvictoria.com.au/me…

37°48′12″ пд. ш. 144°58′17″ у. д.HGЯO Мэльбурнскі музэй (па-ангельску: Melbourne Museum) — гістарычны музэй, які разьмяшчаецца ў парку Карлтан-Гардэнсе, Мэльбурн, Аўстралія. У гэтым жа парку, непасрэдна насупраць будынка музэю, разьмяшчаецца іншая славутасьць гораду — Каралеўскі выставачны цэнтар. Мэльбурнскі музэй лічыцца найбуйнейшым музэем у Паўднёвым паўшар’і.

Экспазыцыі музэю разьмешчаны ў сямі асноўных галерэях, дзіцячай галерэі, а таксама адмысловай трохузроўневай галерэі, прызначанай для часовых экспазыцыяў.

У будынку музэю, апроч асноўных выставаў, разьмяшчаюцца таксама некалькі глядзельных заляў і тэатраў. Сярод іх Амфітэатар Сыднэя Маера і тэатар Зэ Эдж. На ніжнім узроўні музэю разьмешчаны Дыскавэры-Сэнтэр, грамадзкі дасьледчы цэнтар. На гэтым жа ўзроўні разбмешчаны кінатэатар IMAX, у якім можна паглядзець аб’ёмныя і дакумэнтальныя фільмы. Акрамя таго, у музэі знаходзяцца кавярня і сувэнірная крама.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Мэльбурнскі музэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў