Перайсьці да зьместу

Мэлані Пэркінз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэлані Пэркінз
Дата нараджэньня 13 траўня 1987(1987-05-13) (37 гадоў)
Месца нараджэньня Пэрт, Заходняя Аўстралія
Грамадзянства Аўстралія
Занятак прадпрымальніца
Гады дзейнасьці 2007 — па сёньня
Вядомая як галоўны выканаўчы дырэктар і сузаснавальнік Canva
Узнагароды

Мэлані Пэркінз (па-ангельску: Melanie Perkins, нар. 1987) — аўстралійская тэхналягічная прадпрымальніца, галоўная выканаўчая дырэктарка і сузаснавальніца Canva. Адна з самых маладых жанчын-кіраўніцаў тэхналягічнага стартапу на суму больш за 1 мільярд даляраў. Паводле стану на 2021 год яна была другой паводле багацьця жанчынай у Аўстраліі[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэлані Пэркінз нарадзілася ў горадзе Пэрт, што ў Заходняе Аўстраліі. Бацька — настаўнік малайзійскага паходжаньня інжынэра філіпінскага і шры-ланкійскага паходжаньня[2]. Яна вучылася ў Каледжы сьвятога сэрца[3], сярэдняй школе, разьмешчанай у паўночным прыместы Пэрта — Сарэнта. У сярэдняй школе Пэркінз імкнулася стаць прафэсійнай фігурысткай[3]. У чатырнаццаць гадоў яна пачала свой першы бізнэс, прадаючы шалікі ручной працы ў крамах і на базарах па ўсім Пэрце[4]. Гэтаму досьведу яна прыпісвае разьвіцьцё прадпрымальніцкага імкненьня як «ніколі не забывала свабоду і хваляваньне ад стварэньня бізнэсу»[5].

Пасьля сярэдняе школы Пэркінз паступіла ва Ўнівэрсытэт Заходняе Аўстраліі на спэцыяльнасьць «камунікацыі, псыхалёгія і камэрцыя»[6]. У гэты час Пэркінз таксама была прыватнай тутаркай для студэнтаў, якія вывучаюць графічны дызайн. Яна заўважыла цяжкасьці студэнтаў пры навучаньні дызайнэрскім праграмам, такім як Adobe Photoshop, дзе студэнтам часта быў патрэбны сэмэстар ва ўнівэрсытэце, каб пазнаёміцца з асноўнымі асаблівасьцямі гэтых складаных дызайнэрскіх праграмаў. Пэркінз палічыла, што палягчэньне працэсу праектаваньня ёсьць магчымасьцю дзеля бізнэсу. Ейная ідэя палягала ў тым, каб зрабіць дызайнэрскую плятформу, дзе не спатрэбіцца тэхнічны досьвед. Яна кінула ўнівэрсытэт ва ўзросьце 19 гадоў, каб заняцца сваім першым бізнэсам з Абрэхтам, Fusion Books[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]