Стол
Выгляд
Стол — прадмет мэблі, які складаецца з гарызантальнай паверхні (стальніцы) і падставы. Сталы выкарыстоўваюцца для таго, каб разьмяшчаць прадметы, у прыватнасьці ежу, на вышыні, зручнай для чалавека. Пры гэтым чалавек можа сядзець ці стаяць.
Форма стальніцы пераважна круглая ці прастакутная, але існуе вялікая колькасьць сталоў са стальніцай у форме іншых геамэтрычных фігураў, нават самых складаных. Колькасьць апораў зьмяняецца ад адной, якая знаходзіцца ў цэнтры да той колькасьці, якую задумаў яго стваральнік.
Сталы ўпершыню зьявіліся ў Старажытным Эгіпце і затым пачалі шырока выкарыстоўвацца паўсюдна.
Існуе мноства адменаў стала:
- абедзенны стол
- сэрвіровачны стол
- пісьмовы стол
- часопісны стол
- туалетны стол
- стол для тэлевізара
- стол для пасяджэньняў
- стол для машыністкі
- кампутарны стол
- прыстаўны стол і інш.