Мундэрых

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мундэрых (каля 500—532 або 533) — прынц з дынастыі Мэравінгаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў багатым зямянінам зь велізарнымі маёнткамі ў рэгіёне вакол Вітры-ле-Бруля (цяпер Вітры-ан-Пэртуа) каля Шалён-ан-Шампань.

У 532 або 533 годзе высунуў прэтэнзіі на каралеўскае паходжаньне як сын Хлёдэрыха Бацьказабойцы і папрасіў у Тэўдэрыха I сваю долю каралеўства Аўстразіі. Меў групу прыхільнікаў, якія яму прысягнулі. Тэўдэрых паспрабаваў выклікаць яго ў суд, каб забіць, але па тым, як Мундэрых адмовіўся, той выслаў супраць Мундэрыха войскі. Разам з сваімі вернымі прыхільнікамі схаваўся ў Вітры. Аўстразійская армія, аднак, ня мела абложных машынаў і не змагла заняць замак. Тэўдэрых у адказ адправіў свайго асабістага прыдворнага Арыгізеля весьці перамовы пра выхад паўстанцаў з замка, што яны і зрабілі. Несумленны пасол загадаў іх неадкладна засекчы[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gregory of Tours, Historia Francorum III.14 / translated by Lewis Thorpe // The History of the Franks. — London: Penguin, 1974. P. 173—175.