Шалён-ан-Шампань
| Шалён-ан-Шампань | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Францыя | ||
|---|---|---|---|
| Рэгіён | Гранд-Эст | ||
| Дэпартамэнт | Марна | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Mayor of Châlons-en-Champagne[d] | Бэнуа Апару[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 83 м, 79 м[2], 153 м[2] і 101 м[3] | ||
| Каардынаты | 48°57′27″ пн. ш. 4°21′54″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 51000[5] | ||
| Сайт | chalonsenchampagne.fr (фр.) | ||
| Шалён-ан-Шампань на мапе Францыі Шалён-ан-Шампань | |||
Шалён-ан-Шампань (па-француску: Châlons-en-Champagne) — горад і камуна на паўночным усходзе Францыі, на рацэ Марна, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Марна ў рэгіёне Гранд-Эст. Да 1 студзеня 2016 зьяўляўся сталіцай рэгіёну Шампань-Ардэны, хоць ён у чатыры разы меншы за Рэймс і саступае па насельніцтву традыцыйнай сталіцы Шампані, гораду Труа. Насельніцтва складе 44 899 чалавек (2013).
Пасьля Францускай рэвалюцыі горад быў перайменаваны ў Шалён-на-Марне, але ў 1998 годзе афіцыйна вярнуў сваю гістарычную назву.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да прыходу рымлянаў на месцы Шалёну знаходзілася галоўнае паселішча гальскага племені каталяўнаў. У Рымскай імпэрыі горад называўся Durocatalaunum. У 451 годзе дзесьці паблізу адбылася знакамітая бітва на Каталяўнскіх палях.
У Сярэднявеччы горадам кіравалі біскупы, найбольш вядомы сярод якіх Гіём з Шампо. У XV стагодзьдзі мясцовыя жыхары двойчы абаранялі горад ад ангельцаў. У 1589 годзе кароль Генрых IV перавёў у Шалён парлямэнт з варожага яму Парыжа.
У гады Другой імпэрыі пад Шалён быў уладкованы найбуйнейшы ў краіне вайсковы лягер, які да гэтага часу не страціў свайго ваеннага значэньня. Гістарычныя помнікі Шалёну моцна пацярпелі падчас бамбаваньняў у красавіку й ліпені 1944 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі.
- 1 2 База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Populations de référence 2023 (фр.) — INSEE, 2025.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |