Перайсьці да зьместу

Музэй разводаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Музэй разводаў
харв. Muzej Prekinutih Veza
Выява лягатыпу
Месцазнаходжаньне ЗагрэбХарватыя
Адрас вул. сьвятых Кірыла і Мятода, 2
Створаны 2010 г.
Адкрыты 2010
Геаграфічныя каардынаты 45°48′54″ пн. ш. 15°58′25″ у. д. / 45.815° пн. ш. 15.97361° у. д. / 45.815; 15.97361Каардынаты: 45°48′54″ пн. ш. 15°58′25″ у. д. / 45.815° пн. ш. 15.97361° у. д. / 45.815; 15.97361
Музэй разводаў на мапе Харватыі
Музэй разводаў
Музэй разводаў
Музэй разводаў
brokenships.com

Музэй разводаў, Музэй разарваных адносін (па-харвацку: Muzej Prekinutih Veza) — спэцыялізаваны музэй у горадзе Загрэбе, у якім сабраны сьведчаньні страчанага каханьня і разарваных любоўных адносін. У 2011 годзе музэй быў адзначаны адмысловай прэміяй «Эўрапейскі музэй году».

Музэй створаны з-за прыватнай драмы двух загрэбскіх мастакоў Олінкі Вішціцы і яе тагачаснага партнэру Дражэна Грубшыча. Былая пара вырашыла захаваць некаторыя адзнакі мінулых шчасьлівых часоў у якім-небудзь пэўным месцы[1]. Зь цягам часу калекцыя павялічылася за кошт новых экспанатаў іншых разьведзеных пар. Экспанаты, якія сымбалізуюць мінулае каханьне ці разарваныя адносіны паміж партнэрамі, дасылаюцца з самых аддаленых куткоў сьвету. Часта экспанаты маюць трагікамічны характар, адлюстроўваючы нерэалізаваныя жаданьні, мары, і «доказы» шчырага каханьня. Кожны экспанат мае ў музэі сваю гісторыю, апісаную на ангельскай і харвацкай мовах.

З жніўня 2007 году калекцыя дэманстравалася ў межах вандроўнай выставы, наведала шэраг краінаў: Сэрбія, Македонія, Босьнія і Герцагавіна, Нямеччына, ЗША, ПАР[2][3][4][5]. Зь лістапада 2010 году музэй разьмясьціўся ў горадзе Загрэбе[6].

21 траўня 2010 году Музэй разводаў быў адзначаны адмысловай прэміяй «Эўрапейскі музэй году».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]