Мужчына па выкліку
| Мужчына па выкліку | |
| па-ангельску: Deuce Bigalow: Male Gigolo | |
| Жанр | кінакамэдыя[1][2], буфанада[d][3], сэкс-камэдыя і рамантычная камэдыя |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Сцэнарыст | |
| Прадусар | |
| У ролях |
|
| Кампазытар | |
| Апэратар | |
| Мантаж | Джордж Баўэрз[d] |
| Вытворчасьць | Happy Madison Productions[d] і Touchstone Pictures[d] |
| Распаўсюд | Walt Disney Studios Motion Pictures[d] |
| Дата выхаду | 2 сьнежня 1999[9] і 13 красавіка 2000[10] |
| Працягласьць | 85 хвіліна |
| Краіна | |
| Мова | ангельская |
| Бюджэт | 17 000 000 $ |
| Прыбытак | 92 938 755 $ |
| Наступны | Deuce Bigalow: European Gigolo[d] |
| Старонка на IMDb | |
«Мужчы́на па вы́кліку» (па-ангельску: Deuce Bigalow: Male Gigolo; літаральна Д’юс Бігала: мужчына-жыгала) — амэрыканскі камэдыйны фільм 1999 году працы рэжысэра Майка Мітчэла. Сцэнар склалі Гарыс Голдбэрг і Роб Шнайдэр. Галоўныя ролі выканалі сам Шнайдэр, Ўільям Форсайт, Эдзі Грыфін і Арыя Барэйкіс. Гэта першая кінастужка, зьнятая кампаніяй Happy Madison Productions. Фільм выйшаў у пракат 10 сьнежня 1999 году праз лэйбл Touchstone Pictures. Ён адразу атрымаў негатыўныя водгукі ад крытыкаў, але меў фінансавы посьпех, зарабіўшы 92 млн даляраў ва ўсім сьвеце пры бюджэце ў 17 млн даляраў[11]. Працяг кінатвору «Мужчына па выкліку 2» пабачыў сьвет у 2005 годзе.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Д’юс Бігала (Роб Шнайдэр) працуе чысьцільшчыкам акварыюмаў у гарадзкім акіянарыюме, але яго звальняюць з працы, бо ён рабіў сваю працу аголеным, чым выклікаў незадавальненьне паведвальнікаў. Праз няўдачы ў спробах завесьці дзяўчыну ён напоўніцу траціць свой час на працу. Аднойчы на чарговую замову ён сустракае аргентынца Антуана Ляконтэ (Адэд Фэр), які працуе жыгалам. Антуан выпраўляецца ў камандзіроўку, і таму просіць Д’юса паклапаціцца аб хворай рыбцы і падаглядаць кватэру, пакуль ён будзе адсутнічаць. Па ад’езду артентынца Д’юс выпадкова шкодзіць кухню Антуана пры спробе прыгатаваць лусцень з сырам у тостэры і разьбівае дарагі акварыюм.
Баючыся, што Антуан заб’е яго, Д’юс вымушаны знайсьці спосаб выдаткаваць 6 тысяч даляраў, каб кампэнсаваць шкоду. Сутэнэр Ты Джэй Гікс (Эдзі Грыфін) прапануе сваю дапамогу Д’юсу. Ён пераконвае яго стаць жыгала ў адсутнасьць Антуана. Д’юс сустракае незвычайных кліентак, але ён знаходзіць падыход да кожнай зь іх. Ён ня мае сэксуальных стасункаў зь імі, але дапамагае ім стаць шчасьлівымі і прыняць сабе такімі, якімі яны ёсьць, стаючыся іхным сябрам. Сьпіс кліентак вымушанага жыгала паступова павялічваецца. Тым ня менш, Д’юс закохваецца ў адну з сваіх кліентак, Кейт (Арыя Барэйкіс), якая мае пратэзаваную нагу. Пазьней яна расстаецца зь ім, калі даведваецца, што ён працуе жыгала, і быў замоўлены ейнымі сяброўкамі.
Між тым, Д’юса перасьледуе дэтэктыв Чак Фаўлер (Ўільям Форсайт), які патрабуе выдаць яму інфармацыю пра Антуана ці Ты Джэй Гіска. Бачачы, што дэтэктыў мае праблемы з жонкай, Д’юс дапамагае яму выратаваць шлюб. Дэтэктыў дзякуе Д’юсу, але вымушаны арыштаваць яго. На паседжаньні ў судзе выяўляецца, што не зважаючы на тое, што Д’юс атрымліваў грошы, ён ня меў інтымных стасункаў з сваімі кліенткамі. Адзіная дзяўчына, зь якой спаў жыгала, была Кейт, але грошы Д’юс вярнуў назад, таму ня можа быць асуджаны за прастытуцыю. Тым часам, Кейт і Д’юс здолелі паразумецца, і ўсе сябры дапамагаюць Д’юсу ліквідаваць вэрхал у хаце Антуана да ягонага вяртаньня.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 22% зь сярэднім рэйтынгам 4,01/10, базуючыся на 76 рэцэнзіях крытыкаў. На думку крытыкаў фільм поўны дурасьці і ўтрымлівае састарэлыя і абрыдлыя жарты[12]. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 30 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 26 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра адмоўныя водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала фільму сярэднюю ацэнку B паводле шкалы ад A+ да F.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 http://www.imdb.com/title/tt0205000/
- ↑ http://www.metacritic.com/movie/deuce-bigalow-male-gigolo
- ↑ http://dvd.netflix.com/Movie/Deuce-Bigalow-Male-Gigolo/60000426
- 1 2 3 4 http://stopklatka.pl/film/boski-zigolo
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 http://bbfc.co.uk/releases/deuce-bigalow-male-gigolo-2000-2
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- 1 2 3 4 http://www.adorocinema.com/filmes/filme-33004/
- 1 2 3 4 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=33004.html
- ↑ выгрузка зьвестак Freebase — Гугл.
- ↑ IMDb (анг.) — 1990.
- ↑ «Deuce Bigalow: Male Gigolo (1999)». Box Office Mojo.
- ↑ «Deuce Bigalow: Male Gigolo». Rotten Tomatoes.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мужчына па выкліку (анг.) на сайце IMDb
- Мужчына па выкліку на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Мужчына па выкліку на Metacritic