Перайсьці да зьместу

Мтацьмінда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мтацьмінда
Найвышэйшы пункт
Вышыня 730 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Тбілісі
Краіна
Горная сыстэма Трыялецкі хрыбет[d]

Мтацьмінда (па-грузінску: მთაწმინდა) — адна з гор Трыялецкага хрыбта ў месьце Тбілісі вышынёю 770 м. Названая «Сьвятаю гарою» ў гонар Сьвятое гары — Афона. Цікава і як прыродная зьява, і як месца забаў, і як сьвятое месца — дзякуючы храму Бацькі Давыда (Гарэджыйскага). З пункту гледжаньня гісторыі й культуры цікавая Пантэонам каля таго храму, а з пункту гледжаньня кулінарыі — рэстарацыяй. Лічыцца найвышэйшаю гарою ў акрузе, хоць гара Махата вышэй яе мэтраў на пяцьсот.

Разьмешчана на правым беразе рэчкі Мтквары (Кура), практычна ў цэнтры места. Мтацьмінда дамінуе над навакольнымі высотамі і ёсьць сваяродным сымбалем сталіцы Грузіі. Вышыня гары — прыблізна 740 м. Гэта на 240 м вышэй вуліцы Чанкадзэ, што праходзіць каля падножжа.

На вяршыне разьмешчаная тэлевежа вышынёю 277,4 м. На Мтацьміндзе е найпрыгажэйшыя аглядныя пляцовачкі, прычым лепшыя зь іх не на самому версе ў парку, а ніжэй, на схіле.

Мтацьмінда асьпявана ў вершах і песьнях, у тым ліку, у адной з найвядомейшых грузінскіх песьньяў «Тбілісо».

На схіле гары разьмешчаная царква Сьвятога Давыда (Мама-Давіці). Паводле пераказаў, падзьвіжнік пасяліўся тут у VI стагодзьдзі. У IX стагодзьдзі тут была царква Маці Божай Іверскай, ня яе месцы ў 1542 годзе браты Ніколаз і Давіт Габашвілі пабудавалі манастыр сьвятога Давіда. У XIX стагодзьдзі на гэтым месцы была пабудаваная каменная царква. У згадку пра гэтую падзею штагод адзначаецца царкоўнае сьвята мамадавітоба. Існуе яшчэ невялікая Спаса-Прэабражэнская царква (пабудавана ў 1809 р.). Пад’язная дарога да цэркваў была пабудаваная ў 1817 р. Да пачатку XIX ст. Мтацьмінда была пакрыта лесам. На ўсходнім схіле гары з 1929 р. (афіцыйнае адкрыцьцё) існуе пантэон «Мтацьмінда» з шматлікімі пахаваньнямі выдатных людзей Грузіі — вядомых пісьменьнікаў, артыстаў, вучоных і нацыянальных героеў. На плато пабудаван парк культуры і адпачынку, злучаны з горадам аўтадарогай і канатнай дарогай. На гары стаіць тэлевізійная мачта.

Фунікулёр на Мтацьміндзе

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свайго часу гара была знакаменітая сваім фунікулёрам, які будавала бельгійская трамвайная фірма з 1903 па 1905 рок. Фунікулёр быў з двума вагончыкамі, якія хадзілі па дзялянцы ў 500 м ад вуліцы Чанкадзэ да парку на вяршыне. Пасярэдзіны была прадугледжаная цікавая разьвязка для таго, каб вагончыкі разыходзіліся. Гэтую разьвязку зьвязалі з пешаходнаю сьцежкаю, што праходзіць пад лініяю фунікулёра і зь яе е выхад на аглядны майданчык па цэнтру разьвязкі. Каля пачатку і канца лініі месьціліся станцыі-павільёны. У такім выглядзе фунікулёр увайшоў да літаратуры і жывапісу.

За савецкім часам павільёны навошта перабудавалі ў іншым архітэктурным стылі. Улетку 2000 р. на лініі фунікулёра здарыўся абрыў троса, і з гэтага часу ён прыпыніў сваю работу дзесьці да пачатку 2013 р., а таксама абнавілі дызайн ніжняй станцыі, усталявалі новыя чырвоныя вагоны.

  • ჩორგოლაშვილი მ., მთაწმინდა, თბ., 1979;
  • Иоселиани П. И., Описание древностей Тифлица, Тфл., 1866.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.