Морыцбург (замак у Саксоніі)
| Замак | |
Замак Морыцбург | |
| Краіна | Нямеччына |
| Месцазнаходжаньне | Морыцбург, Саксонія |
| Каардынаты | 51°10′02″ пн. ш. 13°40′46″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | рэнэсанс, цяпер — барока |
| Аўтар праекту | Матэвуш Даніэль Пёпельман[d] |
| Заснавальнік | Герцаг Морыц |
| Дата заснаваньня | 1542 |
| Будаваньне | 1542—1546 гады |
| Статус | heritage monument in Saxony[d] |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
Замак Морыцбург на мапе Нямеччыны Замак Морыцбург | |
Замак Морыцбург (па-нямецку: Schloss Moritzburg) — былая загарадная рэзыдэнцыя саксонскіх курфюрстаў дому Вэтынаў, разьмешчаная ў гміне Морыцбург, у 14 км ад Дрэздэну.
Замак носіць імя курфюрста Морыца Саксонскага, які ў 1542—1546 гадах пабудаваў загарадны дом, дзе спачываў з прыдворнымі пасьля паляўнічых забаваў. У 1661—1671 гадах па праекце В. К. фон Кленгэльса да замка была прыбудаваная барочная капліца.
Курфюрст Аўгуст Моцны загадаў капітальна перабудаваць замак, прыстасаваўшы яго да густаў XVIII стагодзьдзя, што і было ажыцьцёўлена ў 1723—1733 гадах пад назіраньнем прыдворнага архітэктара М. Пёпэльмана. Пазьней угодзьдзі вакол замка ўпрыгожыліся вытанчанымі павільёнамі — такімі, як Фазанавая хатка (1769—1782).
У кінэматографе
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Замак Морыцбург быў адным з тых месцаў, дзе ў 1973 годзе здымаўся фільм «Тры гарэшкі для Папялушкі».