Моніка Бродка
Моніка Бродка | |
па-польску: Monika Maria Brodka | |
Дата нараджэньня | 7 лютага 1988[1] (36 гадоў) або 7 лютага 1987[2] (37 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявачка, пясьняр, аўтар-кампазытар, выканаўца-запісвальніца, кінарэжысэрка |
Жанры | поп |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | Sony BMG[d] |
Сайт | monikabrodka.com (анг.) |
Подпіс | |
Моніка Марыя Бродка (па-польску: Monika Maria Brodka; нарадзілася 7 лютага 1987 году, Жывец, Польшча) — польская сьпявачка, чалец фонду гуказапісу ZPAV[4].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2004 годзе Моніка Бродка стала ўдзельніцай, а затым і пераможцам трэцяга сэзону шоў «Ідал». З гэтага часу яна выпусьціла некалькі альбомаў. Свой дэбютны альбом «Album» сьпявачка выпусьціла адразу пасьля заканчэньня праекту ў 2004 годзе. «Album» утрымліваў у сабе больш кавэр-вэрсіяў, чым уласных твораў, але гэта не перашкодзіла прадаць яго ў колькасьці 35 тысячаў асобнікаў[5].
Наступны альбом «Moje piosenki» быў больш аўтарскім, але па-ранейшаму створаны пад радыё-фармат. Бродка зьвярнулася да клясыкі эўрапейскай папулярнай музыкі — песьні сталі кароткімі і ляканічнымі. Пасьля чатырохгадовай паўзы, сьпявачка выпусьціла свой трэці альбом пад назвай «Granda» (2010), які пасьля прэзэнтацыі атрымаў крытыку ня толькі ў Польшчы, але і за мяжой. Гэтую працу сьпявачцы можна па праве лічыць разнастайнай, бо Моніка пры стварэньні альбому не адгароджвалася ад розных музычных уплываў. Пра гэта сьведчыць гучаньне альбому. У 2016 годзе вышаў альбом «Clashes».
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Album» (2004)
- «Moje piosenki» (2006)
- «Granda» (2010)
- «Clashes» (2016)
- «Brut» (2021)
Крынціы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ https://www.rmf.fm/magazyn/news,7866,monika-brodka-konczy-30-lat-pamietacie-jej-poczatki-w-idolu.html
- ^ выгрузка зьвестак Freebase — Google.
- ^ «Monika Brodka». Plotek.pl
- ^ «Bestseller charts and awards». Polish Society of the Phonographic Industry
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Моніка Бродка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў