Монтартышкі
| Монтартышкі лац. Montartyški | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Шавельскі |
| Раён | Акмянскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 56°13′33,60″ пн. ш. 22°46′33,60″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Монтартышкі на мапе Летувы Монтартышкі | |
Монтартышкі (лет. Mantartiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Дабікіні. Уваходзяць у склад Акмянскага староства Акмянскага раёну Шавельскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мундарт або Мундэрт (Mundhart, Mundert) і Гартамунд або Гардмунт (Hartomund, Hardmunt) — імёны германскага паходжаньня[1][2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пачатку XX ст. Монтартышкі ўваходзілі ў склад Шавельскага павету Ковенскай губэрні[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1902 год — 55 чалавек[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 756.
- ↑ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 439.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 352.
- ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 411.