Модэрн Токінг
Выгляд
| Модэрн Токінг (анг. Modern Talikng) | |
Удзельнікі дуэту: Дытэр Болен (зьлева), Томас Андэрс (зправа) | |
| Гады | 1984-1987 1998-2003 (часовае узьяднаньне) |
|---|---|
| Краіна | |
| Месца ўтварэньня | |
| Мова | ангельская |
| Жанр | сынці-поп, эўрадыска, эўрапоп, новая хваля (MT-1) эўрадэнс, сынці-поп, поп-рок, данс-рок (MT-2) |
| Выдавец | BMG (Bertelsmann Music Group) SonyBMG |
| Іншыя праекты | Blue System Systems In Blue |
| Удзельнікі | |
| Узнагароды і прэміі | прэмія Echo Pop лепшаму нямецкаму поп-гурту (1999) |
| moderntalking.com | |
«Modern Talking» (у перакладзе з ангельскае мовы — «Сучасная размова») — нямецкі поп-дуэт, які быў створаны ў 1984 року ў нямецкім месцы Гамбургу. «Модэрн Токінг» выконваў музыку пераважна ў стылях эўрадыска, сынці-поп і так званай «новай хвалі». Дуэт складаўся з вакаліста Томаса Андэрса, а таксама з прадусара і аранжэру Дытэра Болена. Зьяўляецца адным з найвядомейшых музыкальных калектываў у гісторыі папулярнае музыкі і самым паспяховым поп-гуртам, створаным у Нямеччыне: запісы «Модэрн Токінг» былі прададзеныя па усім сьвеце агулам у 200 мільёнаў экзэмпляраў.