Мнагакратная рыфма
Выгляд
Мнагакра́тная ры́фма — рыфма, якая паўтараецца ў вершы пяць і больш разоў запар. Асабліва характэрная мнагакратная рыфма для ўсходняй паэзіі. Аднак сустракаецца яна і ў беларускай паэзіі, спалучаючы тыя радкі твора, у якіх разгорнутая адна вобразная думка. Напрыклад:
- І мне наканаваны бой
- З другімі і з самім сабой —
- Бой з тупасьцю, як пень, тупой,
- Бой з чэрствасьцю, як час, скупой,
- Бой з крывадушнасьцю любой,
- Бяскроўны, ды сьмяротны бой.
- Бой нэрваў, сэрца перабой,
- Калі нібы перад табой
- Такі, як ты, ды не такі,
- А пустазвоны-мастакі.
- (А. Лойка «…І мне наканаваны бой»)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |