Мельвідышкі
Мельвідышкі лац. Mielvidyški | |
лет. Milvydiškiai | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Цельшаўскі |
Раён: | Цельшаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°49′10″ пн. ш. 22°27′30″ у. д. / 55.81944° пн. ш. 22.45833° у. д.Каардынаты: 55°49′10″ пн. ш. 22°27′30″ у. д. / 55.81944° пн. ш. 22.45833° у. д. |
Мельвідышкі |
Мельвідышкі (лет. Milvydiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Вірвіты. Уваходзяць у склад Варнеўскага староства Цельшаўскага раёну Цельшаўскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Мільвід утварылася ад складаньня старажытных германскіх імёнаў Milis і Wid[1]. Адзначаліся старажытнае германскае імя Мелевіда (Melewidis)[2] і германскае імя Melvid[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1902 год — 39 чалавек[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 412.
- ^ Melvid, Nordic Names
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 486.