Мэгабайт
Вымярэньні ў байтах | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Дзесятковая прыстаўка | Двайковая прыстаўка | |||||
Назва | Знак | Ступень | Назва | Знак | Ступень | |
МЭК | ДАСТ | |||||
байт | B | 100 | байт | B | байт | 20 |
кілябайт | kB | 103 | кібібайт | KiB | Кбайт | 210 |
мэгабайт | MB | 106 | мэбібайт | MiB | Мбайт | 220 |
гігабайт | GB | 109 | гібібайт | GiB | Гбайт | 230 |
тэрабайт | TB | 1012 | тэбібайт | TiB | Тбайт | 240 |
пэтабайт | PB | 1015 | пэбібайт | PiB | Пбайт | 250 |
эксабайт | EB | 1018 | эксьбібайт | EiB | Эбайт | 260 |
зэтабайт | ZB | 1021 | зэбібайт | ZiB | Збайт | 270 |
ётабайт | YB | 1024 | ёбібайт | YiB | Ёбайт | 280 |
Мэгаба́йт (Мбайт, МБ) — адзінка вымярэньня колькасьці інфармацыі, роўная 1 048 576 (220) стандартным (8-бітным) байтам або 1024 кілябайтам. Ужываецца для ўказаньня аб’ёму памяці ў розных электронных прыладах.
Няправільнасьць назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва «Мэгабайт» распаўсюджаная, але не адпавядае ДАСТ 8.417-2002, дзе прыстаўка мэга- азначае множаньне на 1 000 000, а не 1 048 576. Гэтым становішчам карыстаюцца некаторыя карпарацыі, якія вырабляюць цьвёрдыя дыскі, і якія пры маркіроўцы сваіх вырабаў пад мэгабайтам разумеюць 1 000 000 байт, а пад гігабайтам — 1 000 000 000 байт. Для 220 прапаноўваецца двайковая прыстаўка мэбі-.
Варыянты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вытворцы CD, DVD і кампутарных дыскет, разумеюць пад мэгабайтам 1 024 000 байтаў. Такім чынам, дыскета, на якой паказаны аб’ём 1,44 Мбайт, на самай справе месьціць толькі 1440 Кбайт, гэта значыць 1,41 Мбайт у звычайным разуменьні.
У сувязі з гэтым атрымалася, што мэгабайт бывае кароткім, сярэднім і доўгім:
- кароткі — 1 000 000 байтаў
- сярэдні — 1 024 000 байтаў
- доўгі — 1 048 576 байтаў