Мая бабуля з Марса
Выгляд
Мая бабуля з Марса | |
па-расейску: Моя бабушка с Марса | |
Жанр | дакумэнтальны фільм |
---|---|
Дата выхаду | 27 кастрычніка 2018 |
Працягласьць | 83 хвіліна |
Краіна | |
Мова | расейская мова |
Бюджэт | 80 000 € |
Старонка на IMDb |
«Мая́ бабу́ля з Ма́рса» (па-расейску: Моя бабушка с Марса) — беларускі дакумэнтальны фільм рэжысэра Аляксандра Міхалковіча, які быў зьняты ў 2018 годзе.[1]
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бабуля Зіна жыла ва Ўкраіне, Расіі, Беларусі, а пасля таго, як выйшла на пенсію, пераехала ў Крым. Яна поўная сіл, кахае камандаваць і заўсёды аб’ядноўвала вялікую сям’ю. Але пасля геапалітычных змен ва Ўкраіне сваякам ездзіць да яе стала значна складаней. Спрабуючы ўпісацца ў рэчаіснасць, якая змянілася, бабуля адчувае сябе разгубленай і самотнай. На яе васьмідзесяцігоддзе збіраецца ўся сям’я — і дапамагае ёй прыняць няпростае рашэнне.[2]
Здымачная група
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- рэжысёр — Аляксандр Міхалковіч[3]
- сцэнарый — Аляксандр Міхалковіч
- прадзюсары — Воля Чайкоўская, Аляксандр Міхалковіч, Ігар Савічэнка
- аператары — Сяргей Канаплянік, Аляксандр Міхалковіч
- мантаж — Анна Насадук, Пётр Цымбал
Удзел у фестывалях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Удзельнік Ji.hlava International Documentary Film Festival(cs) 2018.
- Удзельнік нацыянальнага конкурса 26-га Мінскага міжнароднага кінафестываля «Лістапад».
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Моя бабушка с Марса (рас.) Лістапад Праверана 2023-03-14 г. Архіўная копія ад 2020-02-23 г.
- ^ «Мая бабуля з Марса», «Чыстае мастацтва», «Сашына пекла»… (бел.) Культура Праверана 2023-03-14 г. Архіўная копія ад 2022-10-23 г.
- ^ Сергей Мокрушин (2019-09-06) «Моя бабушка с Марса»: трагикомедия о жизни в Крыму Праверана 2023-03-15 г. Архіўная копія ад 2022-09-12 г.