Перайсьці да зьместу

Маці Божая Балесная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сем мячоў, якія пранізваюць
балеснае сэрца Марыі
ў царкве Сьвятога Крыжа,
Саляманку, Гішпанія
Маці Божая Балесная,

Маці Божая Балесная ці Маці Божая Сямі смуткаў ці Маці Божая Журботная — тытул Маці Божай, які падкрэсьлівае яе ролю суадкупіцельніцы. Маці Божая Балесная, між іншым, заступніца Польшчы, Вугоршчыны і Славаччыны.

Літургічны ўспамін Найсьвяцейшай Панны Марыі Балеснай (у традыцыйным календары — урачыстасьць Сямі смуткаў Найсьвяцейшай Панны Марыі) адзначаецца ў Каталіцкім Касьцёле 15 верасьня, на наступны дзень пасьля ўрачыстасьці Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа.

Урачыстасьць Маці Божай Балеснай — гістарычны нарыс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова Каталіцкі Касьцёл адзначаў два сьвяты ў памяць пакут Найсьвяцейшай Панны Марыі[1]:

  • у пятніцу перад Вербнай нядзеляй — Маці Божай Балеснай
  • 15 верасьня — Сем смуткаў Марыі.

Першае з гэтых сьвятаў упершыню было ўведзена ў 1423 годзе ў дыяцэзіі Кёльну ў Нямеччыне. Яно называўся «Спачуваньне Марыі ў якасьці кампэнсацыі за гвалт, учынены гусітамі над каталіцкімі храмамі». Адзначаўся ён у пятніцу пасьля трэцяй нядзелі Вялікадня. У 1727 годзе папа Бэнэдыкт XIII распаўсюдзіў яго на ўвесь Касьцёл і перанёс яго на пятніцу перад Вербнай нядзеляй. Апошняя зьмена царкоўнага календара скасавала гэтае сьвята[1].

Другое сьвята ўшаноўвае Маці Божую, як Маці Балесную і Каралеву Пакутнікаў не гэтулькі як ў хрысталягічным, колькі ў гістарычным асьпекце, узгадваючы больш важныя этапы і сцэны драмы Марыі і Яе пакуты. Першымі пачалі адзначаць гэта сьвята сэрвіты. З 1667 году яно пачало распаўсюджвацца на некаторыя дыяцэзіі. У 1814 годзе Папа Піюс VII распаўсюдзіў яго на ўвесь Касьцёл і ўстанавіў сьвята ў трэцюю нядзелю верасьня. Папа Піюс X прызначыў яго на 15 верасьня[1].

Іканаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Балесная Маці Божая часта малюецца з адным або сям’ю мячамі, што пранізваюць яе сэрца. Такія выявы зьявіліся ў другой паловай 15 стагодзьдзя.

Сем смуткаў Маці Божай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маці Божая і 7 смуткаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]