Матышкі
| Матышкі лац. Matyški лет. Matiškiai | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Таўроскі |
| Раён | Таўроскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 55°19′51,60″ пн. ш. 22°14′38,40″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Матышкі на мапе Летувы Матышкі | |
Матышкі (лет. Matiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Юры. Уваходзяць у склад Мажанскага староства Шылэльскага раёну Таўроскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мата або Мада, пазьней Мат (Mato, Mado, Math) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XIX ст. Матышкі ўваходзілі ў склад Расенскага павету Ковенскай губэрні[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1902 год — 63 чалавекі ў вёсцы Матышках і 5 чалавек у сядзібе Матышках[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 363.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 178.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 563.