Марэк Грывік
| Марэк Грывік | ||
|---|---|---|
| Рост | 185 см[1] | |
| Вага | 93 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 28 жніўня 1991[1] (34 гады) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Віткавіцы | |
| Выступаў за | ||
| Гульнявая кар’ера | 2008 — цяпер | |
Марэк Грывік (па-славацку: Marek Hrivík; нар. 28 жніўня 1991 году) — славацкі хакеіст, нападнік чэскага клюбу «Віткавіцы».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нападнік хутка пасьля пачатку кар’еру выправіўся за акіян, дзе спачатку спаборнічаў у Квэбэцкай галоўнай юніёрскай хакейнай лізе. Пасьля абараняў колеры клюбу «Канэктыкут Ўэйл», які пасьля стаў менавацца як «Гартфард Ўулф Пак» з Амэрыканскай хакейнай лігі. Дэбютаваў у НХЛ у складзе «Нью-Ёрк Рэйнджарз» у матчы супраць «Дэтройт Рэд Ўінгс» 21 лютага 2016 году[2], аднак за клюб амаль не гуляў. Улетку 2017 году ўзгодніў кантракт з «Калгары Флэймз»[3], аднак пераважна гуляў за клюб «Стоктан Гіт» з АХЛ. Пасьля гуляў у Расеі, а пазьней далучыўся да швэдзкага «Лександу».
25 красавіка 2025 году Грывік пераехаў бліжэй да дому, падпісаўшы трохгадовы кантракт з чэскім клюбам «Віткавіцы». Чэскі горад Острава, дзе месьціцца клюб, стаіць менш чым за 50 кілямэтраў ад ягонага роднага гораду Чадцаў[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45158/slovakia — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ «Klein’s overtime goal gives Rangers 1-0 win over Detroit». Yahoo Sports.
- ^ «Flames sign Marek Hrivik». NHL.
- ^ Ex-Ranger, Flame, Slovak National Team Captain Signs Multi-Year Deal With Czech Club. The Hockey News (26.04.2025).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Жылінскім краі
- Славацкія хакеісты
- Хакеісты зборнай Славаччыны
- Хакеісты клюбу «Орандж-20» П’ешцяны
- Хакеісты клюбу «Гартфард Ўулф Пак»
- Хакеісты клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз»
- Хакеісты клюбу «Стоктан Гіт»
- Хакеісты клюбу «Калгары Флэймз»
- Хакеісты клюбу «Віцязь» Падольск
- Хакеісты клюбу «Лександ»
- Хакеісты клюбу «Тарпэда» Ніжні Ноўгарад
- Хакеісты клюбу «Віткавіцы» Острава