Марэй (рака)
Выгляд
| Марэй | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | Аўстралійскія Альпы |
| Вусьце | Індыйскі акіян |
| Краіны басэйну | Аўстралія |
| Вобласьці | Паўднёвая Аўстралія[1] і Новы Паўднёвы Ўэйлз |
| Даўжыня |
|
| Плошча басэйну | 1 061 469 км² |
Марэй (па-ангельску: Murray) — самая працяглая рака ў Аўстраліі.
Даўжыня ракі 2570[2] (2530[3]) км (ад вусьця ракі Дарлінг — 3750 км). Плошча вадазбору 1 061 469[4] км². Плошча дэльты 100 тыс. км². Плошча вадазбору 1057 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусьці 330 м³ / с. Сярэдні шматгадовы сьцёк 10,5 км³ / год. Бярэ пачатак у Аўстралійскіх Альпах. Упадае ў заліў-лагуну (возера) Алегзандрына, аддзеленую ад Індыйскага акіяна штучным барам. Рака паўнаводная ў летні пэрыяд, узімку мялее. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэньне. Суднаходная ад горада Олберы[4].
На рацэ й яе прытоках вадасховішчы й ГЭС.
Прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 292. — 538 с. — 100 000 ас. (рас.)
- ↑ Editors of Encyclopaedia Murray River // Encyclopaedia Britannica (анг.)
- 1 2 БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |