Мары Юо
| Мары Юо | |
| фр. Marie Huot | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | фр. Mathilde Marie Constance Ménétrier |
| Нарадзілася | 28 чэрвеня 1846 Танэр, Ёна, Францыя |
| Памерла | 13 красавіка 1930 Парыж |
| Сужэнец | Анатоль Тэадор Юо |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | Паэтка, пісьменьніца, журналістка, фэміністка |
| Гады творчасьці | 1883-1930 |
| Мова | Француская |
| Дэбют | 1883 |
| Значныя творы | Missel de Notre-Dame des Solitudes (1908) |
Мары Юó (па-француску: Marie Huot; 28 чэрвеня 1846, Танэр, Ёна, Францыя – 13 красавіка 1930, Парыж, Францыя) — француская паэтка, пісьменьніца, фэміністка, журналістка, абаронца правоў жывёлаў, нэамальтузіянка[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Марыя Юо нарадзілася ў 1846 годзе. Дзявочае поўнае імя: Мацільда Марыя Канстанцыя Мэнэтрые[2].
У 1869 годзе выйшла замуж за Анатоля Тэадора Мары Юо, выдаўца левага парыскага часопіса L'Encyclopédie Contemporaine Illustrée[3].
Журналістка і пісьменьніца (яна пісала дэкадэнцкія сымбалісцкія вершы), Мары Юо вядомая як папярэдніца францускага нэамальтузіянства, упершыню публічна ў 1892 годзе агучыла адначасова фэмінісцкі і нэамальтузіянскі лёзунг «Страйк жыватоў»[4].
Яна таксама была вельмі правакацыйнай генэральнай сакратаркай Народнай лігі супраць вівісэкцыі, блізкай да рэвалюцыйных колаў, якія ў пэрыяд з 1886 па 1890 год праводзілі прапаганду супраць карыды і скачак на быках, мода на якія тады распаўсюджвалася ў Парыжы, і супраць навуковых экспэрымэнтаў на жывёлах[5].
У той жа час яна таксама апублікавала зборнік вершаў «Le Missel de Notre-Dame des Solitudes» з прадмовай Рашыльд у 1908 годзе. Сяброўства паміж Рашыльдай і Мары Юо бярэ пачатак ад іх агульнай барацьбы супраць вівісэкцыі[6].
Памерла ў Парыжы 13 красавіка 1930 году.
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]• Missel de Notre-Dame des Solitudes, Paris, Sansot, 1908.
• Le mal de vivre, Paris, Génération Consciente, 1909.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sylvain Wagnon, Marie Huot: libertaire, néomalthusienne, antispéciste, théosophe, Atelier de création libertaire, 2023.
- ↑ Sylvain Wagnon, Marie Huot: libertaire, néomalthusienne, antispéciste, théosophe, Atelier de création libertaire, 2023.
- ↑ Sylvain Wagnon, Marie Huot: libertaire, néomalthusienne, antispéciste, théosophe, Atelier de création libertaire, 2023.
- ↑ Marie-Pier Tardif, Ni ménagères, ni courtisanes: les femmes de lettres dans la presse anarchiste française (1885-1905), Institut d’Histoire des Représentations et des Idées dans les Modernités, Université de Lyon, Université du Québec à Montréal, 2021
- ↑ Marie-Pier Tardif, Ni ménagères, ni courtisanes: les femmes de lettres dans la presse anarchiste française (1885-1905), Institut d’Histoire des Représentations et des Idées dans les Modernités, Université de Lyon, Université du Québec à Montréal, 2021
- ↑ Francis Ronsin, La grève des ventres – Propagande néo-malthusienne et baisse de la natalité en France, 19e-20e siècles, Paris, Aubier Montaigne, 1980.