Марыя Тарноўская
Марыя Тарноўская Марыя Сьвятапэлк-Чэтвэртынская | |
6 ліпеня 1880[1][2] — чэрвень 1965[1] (84 гады) | |
Марыя Тарноўская, перамовы аб эвакуацыі грамадзкага насельніцтва, верасень 1944 году | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | Варшава |
Прыналежнасьць | Армія Краёва |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942-1945 |
Званьне | маёр |
Бітвы/войны | варшаўскае паўстаньне |
Узнагароды | |
Марыя Тарноўская з князёў Сьвятаполк-Чацьвяртынскіх (1880—1965) — польская грамадзкая дзяячка.
Нарадзілася ў Мілянаве, у маёнтку бацькі Ўладзімера князя Сьвятапэлк-Чэтвэртынскага, удзельніка студзеньскага паўстаньня й Марыі Ванды з графаў Урускіх. Выйшла замуж за дыплямата Адама графа Тарноўскага.
За часам балканскіх войнаў і Першай сусьветнай вайны працавала мэдсястрой. За часам польско-бальшавіцкай вайны была камэндантам аддзелу Польскага Чырвонага Крыжа. Пасьля вайны працавала ва ўрадзе Польскага Чырвонага Крыжа. У 1942 годзе арыштаваная. Пасьля звальненьня ўступіла ў кансьпірацыю, атрымала чын паручніка Арміі Краёвай, у верасьні 1944 году чын маёра. За часам варшаўскага паўстаньня дзякуючы высокай грамадзкай пазыцыі й вопыту была дэлегатам у перамовах аб эвакуацыі грамадзкага насельніцтва, а таксама капітуляцыі. У 1945 годзе была арыштаваная камуністычнай міліцыяй у абвінавачваньні калябарацыянізму зь немцамі, затрымлівалася адзін месяц у Олькушу. У 1946-1958 гадох прабывала за мяжой. Вярнулася, памерла ў Варшаве.
У 2002 годзе апублікавалі яе ўспаміны (Maria Tarnowska, Wspomnienia, KAW, 2002, ISBN 83-88072-49-8).
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Norman Davies, Powstanie '44, Wydawnictwo Znak, Kraków 2004, ISBN 83-240-0459-9, s. 448.
- Władysław Bartoszewski, 1859 dni Warszawy, Wydawnictwo Znak, 2008.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Памерлі ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводзтве
- Узнагароджаныя крыжам Мужных
- Тарноўскія
- Польскія грамадзкія дзеячы і дзяячкі
- Рэпрэсаваныя ў Трэцім Райху і яго акупаваных тэрыторыях
- Жаўнеры Арміі Краёвай
- Удзельнікі Варшаўскага паўстаньня
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Народнай Рэспубліцы