Маргіналізацыя
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/HomelessParis_7032101.jpg/220px-HomelessParis_7032101.jpg)
Маргіналізацыя — у сацыялёгіі сацыяльны працэс ператварэньня ў маргінала (апусканьня ці пераходу мяжы да ніжэйшага слою на сацыяльнай лесьвіцы). Маргіналізацыя азначае выключэньне з жыцьця астатняга грамадзтва, выцясьненьне ня ягоны край.
Акрамя страты матэрыяльных выгодаў, маргіналы таксама пазбаўляюцца магчымасьці карыстацца паслугамі і дзяржаўнымі праграмамі. Пэрспэктыва галечы і псыхічных разладаў часта спрычыньваецца да катастрафічных наступстваў для жыцьця, здароўя і псыхікі.