Мараскіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Maraschino Maraska Bottle.jpg

Мараскіна па-італьянску: Maraschino, maraskino — гатунак безколернага лікёру, які спачатку вырабляўся ў Далмацыі на ўзьбярэжжу Андрыятыкі, а цяпер таксама ў Італіі.

Лікёр дыстылюецца з сфэрметаванага соку з мараскінавай вішні (від дзікай вішні з далматынскаг рэгіёну), а пазьней амартызаваны дыстылятам на пялёстках ружы і кветак апэльсіна .

Падчас вытворчасьці ў лікёр дадаюць лясны арэх, міндальязьмін ці ваніль. Мараскіна мае 32-40% алкаголю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая вытворчасьць мараскіна пачалася ў 1821 годзе ў партовым горадзе Задару ў Харватыі. Праз восемь год, яе ўладар, камэрсант Джыролама Луксарда патрымаў манаполію на вытворчасьць гэтага лікёру. Пасьля Другой сусьветнай вайны, калі Задар апынуўся ў складзе Югаславіі, нашчадкі Луксарда заснавалі новы завод па вытворчасьці мараскіна каля Падуі. Цяпер іх лікёр вырабляецца пад назвай «Luxardo Maraschino», а харвацкі мараскін мае назоў «Original Maraschino from Zadar».

Мараскін часта ўжываецца ў рэцэптах дэсэртаў, марозіва ці для наданьня асаблівага смаку салатам з садавіны.