Манча (рака)
Выгляд
Манча | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Гумны |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 17 км |
Плошча басэйну | 68 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,3 м/км |
Ма́нча — рака ў Крупскім і Бярэзінскім раёнах Менскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басэйн Дняпра).
Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 68 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля паўночнай ускраіны вёскі Гумны Крупскага раёну. Упадае ў старарэчча Бярэзіны за 3 км у напрамку на захад ад вёскі Арэшкавічы Бярэзінскага раёну. Вадазбор у паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Каля ракі вёскі Навасельле, Манча, Прудок.
== Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 17. — 48 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-054-2 (рас.)
- Республика Беларусь. Минская область. Березинский район: карта. Березино: план / Ред. Г. П. Ляхова. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3000 ас. (рас.)