Перайсьці да зьместу

Мамаграфія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мамаграфія
мастаграфія
Мамаграфія
Код МКХ-10 BH0
Код МКХ-9 87.37
MeSH D008327
Код OPS-301 3–10
MedlinePlus 003380

Ма́маграфія альбо ма́стаграфія — працэс выкарыстаньня нізкаэнэргетычнага рэнтгенаўскага выпраменьваньня (звычайна каля 30 кВп) дзеля дыягностыкі чалавечых грудзей. Мэтай мамаграфіі ёсьць раньняе выяўленьне раку малочнай залозы.

Прынцып выкарыстаньня рэнтгенаўскіх прамянёў у мамаграфіі такі самы, як і ў іншых працэдурах: з дапамогай дозаў іянізавальнага выпраменьваньня ствараюцца выявы, якія пасьля аналізуюцца на наяўнасьць ненармальных утварэньняў. Звычайна тут патрэбнае менш энэргетычнае выпраменьваньне, чым для рэнтгенаграфіі костак. У залежнасьці ад наяўнага абсталяваньня ці мэтаў дыягностыкі мамаграфія бывае як двух-, так і трохвымерная (томасынтэз). Дадаткова да мамаграфіі могуць прымяняцца ультрагук, дуктаграфія, пазытронны распад і магнітна-рэзанансная тамаграфія (МРТ).